Свет1818

«50 гадзін у апошняй дыктатуры Еўропы». У Беларусь прыехалі мегапапулярныя блогеры з ЗША і Канады — вось навошта

Папулярныя ютуберы з 9 мільёнамі падпісантаў наведалі Беларусь і знялі блог пра жыццё людзей у краіне. Cярод закранутых ў відэа тэмаў — саўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны.

Вядоўцы ютуб-шоу Yes Theory Стафан Тэйлар і Томас Брэг на фоне Кургана Славы ў Мінскай вобласці. Фота: інстаграм старонка Стафана Тэйлара

Каманда мегапапулярнага ютуб-канала Yes Theory (канадска-амерыканскі трэвэл-блог з 9 мільёнамі падпісантаў і 11 мільярдамі сумарных праглядаў) правяла ў Беларусі 50 гадзін. Відэа выйшла на канале толькі цяпер, але самі здымкі адбываліся яшчэ ў пачатку ліпеня.

У Беларусь адправіліся вядоўцы канала Стафан Тэйлар (блогер са Швецыі) і Томас Брэг (сузаснавальнік канала Yes Theory і франка-канадская тэлезорка). Іх выпуск атрымаў назву «50 гадзін у апошняй дыктатуры Еўропы» і ўжо сабраў больш за 600 тысяч праглядаў.

Вось што адбывался ў самім выпуску.

@belarusnovosti У нас тут диктатура? #минск #беларусь #минскобзор #минсксейчас #американцы #белорусы ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

«Калі ўбачыце чалавека ва ўніформе, трымайце дыстанцыю»

Па словах аўтараў выпуску, яны трапілі ў Беларусь праз Літву і правялі на мяжы некалькі гадзін. Некаторыя людзі ў Літве папярэджвалі блогераў пра небяспеку наведвання Беларусі, а таксама параілі трымаць там дыстанцыю ад «людзей ва ўніформе».

У самой краіне вядоўцы паспрабавалі наняць якога-небудзь гіда ці англа-рускага перакладчыка, але ніхто не пагадзіўся. 

Мужчыны прызналіся, што хоць і рэгулярна наведвалі «палітычна адчувальныя краіны», але ў Беларусі ўпершыню сутыкнуліся з негасціннай атмасферай і поўнай адсутнасцю жадання гідаў дапамагаць ім у вывучэнні асяроддзя.

У пачатку відэа аўтары таксама адзначылі, што выдатна ведаюць палітычную сітуацыю ў краіне і таму дзеля сваёй бяспекі і бяспекі выпадковых беларусаў у кадры не будуць заводзіць вострыя тэмы для размоваў.

Тым не менш вядоўцы за кадрам згадалі, што Беларусь дапамагае Расіі ў вайне супраць Украіны.

Адзін з вядоўцаў ютуб-канала Yes Theory Стафан Тэйлар глядзіць выступ Лукашэнкі на вайсковым парадзе 3 ліпеня ў Мінску. Скрыншот з відэа ютуб-канала Yes Theory

Адным з мерапрыемстваў, якое наведалі вядоўцы Yes Theory, стаў вайсковы парад 3 ліпеня ў Мінску, які ладзіўся сумесна з расійскімі салдатамі і тэхнікай.

Тэйлар і Брэг за кадрам падкрэслілі, што ўбачанае выклікала ў іх вельмі супярэчлівыя эмоцыі, асабліва на фоне вайны ва Украіне.

«Калі мы падышлі бліжэй да параду, было цяжка апісаць убачанае. З аднаго боку, мінчукі радаваліся, святкуючы незалежнасць сваёй краіны. З іншага боку, бачыць такую дэманстрацыю сучаснай ваеннай машыны, улічваючы цяперашнюю вайну ў рэгіёне, было больш чым трывожна.

Гэта выклікала ў нас супярэчлівыя эмоцыі, а таксама стала напамінам пра тое, дзе мы знаходзімся. Пытаць каго-небудзь з прысутных пра іх думкі мы не сталі», — распавядаюць вядоўцы Yes Theory.

Парад 3 ліпеня вачыма вядоўцаў Yes Theory. Скрыншот з відэа ютуб-канала Yes Theory
Парад 3 ліпеня вачыма вядоўцаў Yes Theory. Скрыншот з відэа ютуб-канала Yes Theory

Што было ў відэа яшчэ?

Каманда Yes Theory наведала Курган Славы, мінскую Стэлу, Парк Горкага і пагуляла ноччу па Верхнім горадзе і Нямізе. Блогеры адзначылі, што Мінск па архітэктуры і наяўнасці савецкіх сцягоў нагадвае СССР больш, чым Расія.

На наступны дзень блогеры паехалі з Мінска на міжгароднім цягніку ў выпадковым кірунку і апынуліся ў вёсцы Вязынка (Маладзечанскі раён Мінскай вобласці). Асноўнай мэтай вядоўцаў стаў «пошук беларускіх бабуль» і асвятленне іх побыту.

На здзіўленне блогераў, мясцовыя жыхары сустракалі іх ветліва і шчыра, пускалі ў свае дамы, частавалі іх і распавядалі свае гісторыі.

З мясцовымі жыхарамі вёсцы Вязынка. Фота: інстаграм старонка Стафана Тэйлара
З мясцовымі жыхарамі вёсцы Вязынка. Фота: інстаграм старонка Стафана Тэйлара

Вядоўцы Yes Theory пажадалі беларусам жыць свабодна і мірна, а таксама каб у рэгіёне скончылася вайна. 

«У Беларусі мы сустрэліся з самымі добрымі людзьмі, якіх я толькі сустракаў. Тых, што любяць людзей, але жывуць у трохі іншых абставінах, чым мы. Жадаю, каб народ жыў свабодна, а таксама каб у суседняй Украіне скончылася вайна. Ды пераможа мір», — заявіў шведскі блогер Стафан Тэйлар.

Усё відэа цалкам пра Беларусь з канала Yes Theory на англійскай мове можна паглядзець унізе.

Нагадаем, што ў час выхаду відэа адбываецца чарговы сур'ёзны міжнародны скандал, звязаны са смяротным прысудам грамадзяніну Германіі Рыка Крыгеру «за тэрарызм».

Падрабязней пра сітуацыю можна прачытаць вось тут.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • Ганьба
    23.07.2024
    Менчукі чаму толькі не радуюцца - і параду, і эканамічным парывам, і дручку ў попе.
  • Acab
    23.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Менчук
    23.07.2024
    Ганьба, кажы за сабе

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру7

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхароў Гомельшчыны выклікаюць у пракуратуру, каб узяць абавязальніцтвы аб «належных паводзінах» падчас выбараў1

Улады Літвы не выключаюць тэракта на борце самалёта DHL, які ўпаў у Вільні

17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула2

Сёння на таргах даляр падскочыў на чатыры капейкі

Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?3

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал1

Сярэдні заробак у кастрычніку вырас амаль на 50 рублёў

Папярэдняя прычына падзення самалёта ў Вільні — тэхнічнае пытанне3

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру7

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →