Літаратура

«Па што ідзеш, воўча?» Святланы Курс выйшла па-нямецку

Аповесць Святланы Курс (творчы псеўданім Ева Вежнавец) «Па што ідзеш, воўча?», перакладзеная на нямецкую мову Цінай Вюншман, выйшла ў аўстрыйскім выдавецтве Zsolnay. Пра гэта паведаміла сама аўтарка на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Выдавецтва Zsolnay, што ў Вене, выслала мне кнігу разам з ласкавым, уласнаручным лістом ад выдаўца. Не магу расказаць, як я сябе адчуваю. Маё шчасце ад вашага, сябры, прызнання заўжды падпсаванае згрызотамі недасканаласці і комплексам самазванкі. Але маёй удзячнасці да тых, хто мяне выдаваў, перакладаў, чытаў, верыў у мяне, нішто не зменшыць. <…>. Аўстрыйская кніга ідэальная: зярністая жаўтлявая папера; прыгожы і стрыманы шрыфт — сапраўднае паяданне літарак вачыма; цудоўная супервокладка і тканая вокладка. Усё грэе», — напісала пісьменніца.

Аповесць «Па што ідзеш, воўча?» выйшла ў 2020 годзе ў выдавецкай ініцыятыве «Пфляўмбаум», а ў 2021-м гэтая кніга стала лаўрэатам прэміі Гедройця.

Нямецкамоўны пераклад аповесці ўжо можна замовіць у інтэрнэце, кошт яго 22 еўра.

Чытайце таксама:

«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца

Алкагалічка вяртаецца з Нямеччыны на пахаванне бабулі-варажбіткі — а там цені мінулага. Пісьменніца Ева Вежнавец расказвае пра сваю новую кнігу

Каментары

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →