Беларускіх выпускнікоў плануюць адпраўляць па размеркаванні ў Расію?
Пытанне аб размеркаванні выпускнікоў на ўзроўні саюзнай дзяржавы абмяркоўваюць дэпутаты Беларусі і Расіі.
Парламенцкі сход саюза Беларусі і Расіі абмяркоўвае магчымасць размеркавання выпускнікоў на прадпрыемствы ў дзвюх краінах, прызнаныя прыярытэтнымі для эканомікі саюзнай дзяржавы.
Такая ідэя абмяркоўваецца ў камісіі па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя, пішуць «Мінск-Навіны».
У Беларусі ўжо ўзмацнілі ўвагу да пытання мэтавай падрыхтоўкі навучэнцаў непасрэдна на прадпрыемствах, якія задзейнічаныя ў саюзнай эканоміцы. Выпускнікоў ССНУ забяспечаць працай на тры гады, а тых, якія атрымалі адукацыю ў ВНУ — на пяць гадоў.
Як менавіта будзе працаваць такая сістэма размеркавання, не паведамляецца. У Беларусі размеркаванне выпускнікоў-бюджэтнікаў з'яўляецца абавязковым, неаднаразова ўздымалася пытанне аб увядзенні абавязковага размеркавання і для студэнтаў-платнікаў.
У Расіі ж сістэмы абавязковага размеркавання не існуе.
Прадпрымальнік з Ваўкавыска фіктыўна прыняў на размеркаванне выпускніцу. Тая прыйшла з павіннай — яго судзілі
Рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская: Лаўрэат спецфонду па падтрымцы таленавітай моладзі адмовіўся застацца ў Мінску і папрасіўся на радзіму — у Нясвіжскі раён
Абавязковага размеркавання для студэнтаў-платнікаў пакуль уводзіць не будуць
Каментары