Свет33

Стала вядома імя і загулы расійскага «шэф-кухара», які быў насамрэч агентам

Былая зорка рэаліці-шоу працаваў на ФСБ. А ягоны родны брат — у іншым шпіёнскім гняздзе — Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі.

Кірыл Гразноў. Фота: kirillgryaznoff / instagram

Le Monde назвала імя расійскага шпіёна, якога абвінавачваюць у спробе «дэстабілізаваць» Алімпійскія гульні ў Парыжы. Гэта 40-гадовы Кірыл Гразноў.

Журналісты высветлілі, што мужчына закончыў парыжскую кулінарную школу Le Cordon Bleu, браў удзел у кулінарным рэаліці-шоу на расійскім тэлебачанні. А таксама ў праекце «Выберы мяне» на тэлеканале «Домашній», дзе за яго змагаліся шэсць дзяўчат.

На сваёй старонцы ў інстаграм мужчына пазначыў сябе ў якасці кулінара ў «Дачным адказе» — перадачы, якая ідзе на НТВ. Пры гэтым на ягоную старонку ў гэтай сацыяльнай сетцы падпісана ўсяго 10,4 тысячы чалавек, што для Расіі няшмат. А пасты збіраюць дзясяткі і сотні, але не мільёны лайкаў.

У адным з сваіх пастоў мужчына называе сябе «рэальным пацаном з Пермі», у іншым удакладняе, што пражыў у гэтым горадзе дваццаць гадоў.

Апошнія здымкі ў сваім профілі Гразноў размясціў амаль дзесяць месяцаў назад. Гэта фота з яго вяселля.

Кірыл Гразноў Kirill Gryaznov Кирилл Грязнов
Кірыл Гразноў і яго абранніца. Фота: kirillgryaznoff / instagram

Як піша французскае выданне, Кірыл Гразноў ніколі не расказваў сваім французскім сябрам ні аб сваёй ранейшай кар'еры ў сферы фінансаў у якасці юрыста ў расійскім інвестыцыйным фондзе, ні аб працы ў фірме па зліцці і паглынанні ў Люксембургу. Тым больш аб сваёй місіі ад імя Федэральнай службы бяспекі (ФСБ).

Афіцыйна Гразноў трапіў у фокус увагі некалькіх еўрапейскіх спецслужбаў у маі 2024 года. Але многае паказвае, што яго раскусілі шмат гадоў назад.

Шэраг эксклюзіўных дакументаў, атрыманых Le Monde, Der Spiegel і The Insider, дазваляюць сапраўды прасачыць падарожжа гэтага агента ў Францыю і праліць святло на цесныя сувязі, якія ён доўгі час падтрымліваў з расійскай разведкай.

Як піша The Insider, у маі Гразноў меў вылецець са Стамбула ў Парыж. Але так напіўся, што ў Стамбуле яго не толькі не пасадзілі на самалёт, але і занеслі ў чорны спіс.

На таксі мужчына паехаў у Балгарыю. Там ён зноў напіўся і пачаў расказваць выпадковым людзям аб тым, што ў Парыж адправіўся не проста так, а з сакрэтным заданнем.

Відавочцы, якія пазней паведамілі аб падазроным чалавеку паліцыі, згадваюць, што Гразноў пагражаў «Яны надоўга запомняць гэтую Алімпіяду!», не тлумачачы што мае на ўвазе канкрэтна.

Спрабуючы даказаць сваю прыналежнасць да спецслужбаў, мужчына трос нейкім пасведчаннем. Сведкі згадваюць, што чулі, як Гразноў тэлефанаваў камусьці і даваў справаздачу, што наняў для задання яшчэ аднаго малдаваніна з Кішынёва і ўсё ідзе па плане.

Кірыл Гразноў Kirill Gryaznov Кирилл Грязнов
Скрын старонкі Кірыла Гразнова ў інстаграм

Сувязі са спецслужбамі

Журналісцкае расследаванне паказала, што Гразноў мае даўнія сувязі са спецслужбамі.

Le Monde расказвае аб электронных лістах, якія ў 2009-2010 гадах малады на той час дыпламаваны юрыст люксембуржскай фірмы атрымліваў на свой адрас. Яго прасілі праверыць анкеты некаторых расійскіх разведчыкаў. Адно з такіх паведамленняў ён пераслаў па электроннай пошце высокапастаўленаму супрацоўніку ГРУ, імя якога выданне не называе.

У той жа час, як піша выданне, выпускнік юрыдычнага факультэта Пермскага ўніверсітэта зблізіўся з членам палаты лордаў Вялікабрытаніі Робертам Скідэльскім — брытанскім эканамістам з яўрэйскімі літвацкімі каранямі. У 2016—2021 гадах брытанскі лорд быў членам рады дырэктараў «Раснафты». У 2023 годзе стануць вядомы яго сувязі з расійскімі алігархамі.

Адпаведна з дакументам, з якімі азнаёміліся журналісты, у 2019 годзе білет на самалёт з Парыжа ў Маскву для Гразнова быў набыты Уладзімірам Бандарчуком, які, па меншай меры да 2000 года быў галоўным інспектарам Кантрольнай службы ФСБ (вайсковая частка 53916).

Журналісты звяртаюць увагу, што сваімі добрымі сувязямі з спецслужбамі Кірыл Гразноў можа быць удзячны брату Дзмітрыю, які займае пасаду начальніка Галоўнага ўпраўлення прававога і дакументацыйнага забеспячэння Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы — яшчэ аднаго шпіёнскага гнязда расійскай агентуры.

Па словах партнёра Le Monde ва Усходняй Еўропе, Кірыла Гразнова і яго брата ў Расіі вазіў той жа кіроўца, што і Андрэя Чаканава, агента ГРУ, які цяпер займае пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення ў апараце кіраўніцтва Парламенцкага сходу.

Звычайныя знаёмыя Гразнова ў Францыі і Люксембурзе нічога не падазравалі.

Lе Monde прыводзіць словы аднаго з французскіх знаёмых Кірыла Гразнова: «У стане алкагольнага ап'янення ён можа казаць лухту, як і ўсе астатнія. … Але ён сапраўдны кухар, гэта можа пацвердзіць любы, нават калі ён гатуе сабе локшыну хуткага прыгатавання».

А таксама словы сяброўкі мужчыны, якія былі сказаны за некалькі гадоў да яго затрымання: «Твая праблема з алкаголем у канчатковым выніку будзе каштаваць табе вельмі дорага».

Каментары3

  • :)
    26.07.2024
    "Я агент 007, у меня есть 0,5"
  • Джек Блэк
    26.07.2024
    :), Походу его норма максимум 0.07.Афигеть агенты пошли.Все "более-менее" на фронте,что-ли,
  • a.hto.tam.idze
    27.07.2024
    "
    А я сяджу ў цянёчку,
    Мяне не бачна там,
    І слухаю, што кажа савецкі капітан,
    Бо капітан Ягораў, як вып'е дзвесце грам,
    Сакрэты без прымусу распавядае сам.
    "

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа4

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

Расіянка некалькі гадоў прахадзіла з арэхам у носе. Але пасля стала цяжка дыхаць2

«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту69

У Паўднёвай Карэі адбываецца спроба перавароту. Прэзідэнт абвясціў ваеннае становішча, матывуючы патрэбай абароны ад «камуністычных сілаў» 8

Лукашэнка стаў прадзедам29

На выхадныя Дональд Трамп упершыню пасля выбараў прыляціць у Еўропу

«Камунарка» паказала свой адвэнт-каляндар і атрымала хвалю крытыкі9

Улады абвясцілі вайну чэргам на замену суставаў, але, падобна, пакуль прайграюць2

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа4

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →