Свет

Сталі вядомыя падрабязнасці сустрэчы Дуды і Сі Цзіньпіна наконт рэжыму Лукашэнкі

Дэталямі падзялілася агенцтва Bloomberg.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і старшыня КНР Сі Цзіньпін на нядаўняй двухбаковай сустрэчы наконт сітуацыі на мяжы з Беларуссю. Фота: Pedro Pardo / Getty Images

Паводле крыніц агенцтва Bloomberg, знаёмых з працэсам нядаўніх перамоваў Анджэя Дуды з Сі Цзіньпінам, польскі бок прыгразіў Кітаю абарваць чыгуначны транзіт яго тавараў у Еўропу праз Беларусь, калі той не паўплывае на рэжым Лукашэнкі па пытанні нелегальнай міграцыі на польска-беларускай мяжы. 

Тым самым Польшча намацала стратэгічную ўразлівасць і Кітая, і Беларусі, бо пасля перамоваў паток мігрантаў на мяжы рэзка скараціўся, паведамляе агенцтва.

Крыніцы адзначаюць, што з-за вайны ва Украіне Беларусь стала адзіным асноўным чыгуначным шляхам кітайскіх тавараў у Еўрасаюз, а цяперашняя нестабільнасць у Чырвоным моры з-за атак хусітаў толькі ўмацавала транзітную ролю Беларусі.

Гэтая тэндэнцыя «радавала» Лукашэнку, бо давала яму магчымасць кампенсаваць амаль поўную залежнасць Беларусі ад Расіі ў галіне таннай энергіі і крэдытаў, падкрэслівае агенцтва.

Па інфармацыі Bloomberg, толькі ў першым квартале 2024 года аб'ём чыгуначных перавозак кантэйнераў з Кітая праз Беларусь павялічыўся на 89%.

Каментуючы агенцтву ход перамоваў у Пекіне, кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі заявіў, што «Польшча ўсё яшчэ моцна злуецца з-за забіцця польскага салдата на мяжы з Беларуссю» і таму працягне выкарыстоўваць пагрозу закрыцця чыгуначнага транзіту для ціску на рэжым.

Кітайскі МЗС у сваю чаргу паведаміў Bloomberg, што Пекін спадзяецца на вырашэнне польска-беларускіх рознагалоссяў шляхам дыялогу, што «забяспечыць бяспеку і бесперабойнасць міжнародных лагістычных каналаў».

Каментары

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе7

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе

Усе навіны →
Усе навіны

Былы беларускі спецназавец спрабаваў узарваць уладальніка бара ў Маскве4

«Гэта страшна, але і нараджаць таксама страшна». Жаночы атрад з Бучы збівае расійскія дроны

Вярнуліся чэргі з фураў на польскай мяжы

Дзяўчына рабіла фота кароў у полі. Рагулі затапталі яе да смерці14

Юрконіс пра беларусаў у Літве: Гуманітарны ДНЖ цяпер выдаюць хутчэй. А пагрозай нацбяспекі прызналі менш за 3%11

Мікола Дзядок чатыры месяцы знаходзіцца ў ШІЗА

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю53

Уначы ў Беларусь заляцеў шахед1

Астапеня назваў тры памылкі беларускай апазіцыі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе7

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе

Галоўнае
Усе навіны →