Свет1414

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы

«Ён не ведае, якім я была дзіцем, таму што яго проста не было побач. А за той кароткі час, што ён быў побач, мяне бязлітасна пераследавалі за маю жаноцкасць і дзівацтва».

Вівіян Уілсан. Скрын відэа / Threads

Як нядаўна пісала «Наша Ніва», Ілан Маск заявіў, што яго сына «забіў вірус ваўкізму».

На гучныя словы бацькі адрэагавала Вівіян Уілсан (у мінулым — Ксаўе Маск). У сацыяльнай сетцы Threads дзяўчына пакінула пост: «Я выглядаю даволі добра для забітай су*і».

Ilon Mask Vivian Wilson Ілан Маск Вівіан Вільсан Илон Маск Вивиан Вильсон

На сваёй старонцы Вівіян пакінула шэраг запісаў, у якіх імкнецца абвергнуць заявы Ілана Маска. Яна звярнула ўвагу на адзін з твітаў свайго бацькі, дзе ён заяўляе аб тым, што яго дзіця «нарадзілася геем і злёгку аўтыстам». Вівіян абвяргае яго.

Ilon Mask Vivian Wilson Ілан Маск Вівіан Вільсан Илон Маск Вивиан Вильсон

Дзяўчына піша:

«Літаральна нічога з гэтага ніколі не адбывалася. Ніколі. Я нават не ведаю, адкуль ён гэта ўзяў. Я думаю, што ён пайшоў у школу Майла Янопуліса (Milo Yiannopoulis — брытанскі каментатар, які крытыкуе іслам, атэізм, фемінізм, палітычную карэктнасць і іншыя канцэпцыі — «НН»), дзе вывучаюць гей-стэрэатыпы, проста выбраў некалькі наўгад і сказаў: «Эх, дастаткова добра» — у апошняй спробе зарабіць пункты спачування, калі ён настолькі відавочна памыляецца, нават у сваёй чортавай гісторыі».

Дзяўчына адзначыла, што сама адмовілася ад любой сувязі з Маскам, калі мяняла дакументы праз суд пасля 18-годдзя.

«Ён не ведае, якім я была дзіцем, таму што яго проста не было побач. А за той кароткі час, што ён быў побач, мяне бязлітасна пераследавалі за маю жаноцкасць і дзівацтва»,

— напісала Вівіян у сацсетках і дадала, што Маск «згубіўся ў кетамінавым тумане, адчайна маючы патрэбу ва ўвазе і прызнанні з боку арміі дэгенератыўных інцелаў».

Каментары14

  • Ну што зробіш
    26.07.2024
    Такая вось сямейка. Шчырыя спачуванні
  • Эюя
    26.07.2024
    Адсутнасць рэальных праблем у хлопца, заможнасць, лёгкі доступ да ўсіх відаў задавальнення, зрабілі сваю простую справу. Заможнасць і багацце вельмі часта такое самае выпрабаванне як і галеча. І тут залежыць ад чалавека як ён у гэтым выпрабаванні праяўляе сябе. Вось сын Маска і праявіў сябе, зрабіўшыся дзяўчынай. Хутчэй за ўсё гэта будзе адзінае "дасягненне Вівіян" у яе жыцці. Няма што абмяркоўваць.
  • Вадя
    26.07.2024
    По-человечески, сочувствую всем участникам этой драмы. Природа играет гена и, но какой с неё спрос...

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?5

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Як Сальвадор стаў узорам для правых рухаў па ўсім свеце25

Пракурор запатрабаваў пажыццёвага зняволення для абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы ў Варшаве

Польшча не разглядае адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю14

Прэм'ер Літвы: Словы Кандратовіча пра блізкасць беларускай нацыі гучаць дзіўна31

Пажарныя самалёты афарбоўваюць Лос-Анджэлес у ружовы колер

Швецыя выпрабуе новую тэхналогію «рою дронаў»1

Беларуску пад міжнароднай абаронай адлічылі з польскай паліцэальнай школы, бо яна не змагла пацвердзіць атэстат5

Колькі расійскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Беларусі

Не далі прымераць бялізну, бо заканадаўства нібыта гэта забараняе. Але аказалася, што такіх правіл няма5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?5

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →