Грамадства

Культавая аўтарка Святлана Курс — пра багему Менска і 1990-я, вёску, імперыю Пуціна, Лукашэнку і прыроду зла

Святлана Курс, вядомая ў літаратуры пад псеўданімам Ева Вежнавец, — адна з найярчэйшых пісьменніц сучаснасці. Яе твор «Па што ідзеш, воўча?», які выйшаў у 2020-м і летась атрымаў найвышэйшую ўзнагароду ў беларускай літаратуры — прэмію Ежы Гедройця, нібы глыбокі калодзеж. Зазірнуўшы ў яго, можна пабачыць душу беларускай вёскі, з яе рамантызмам і паталогіямі. Ды і піша Святлана пра тое, што добра ведае, бо сама вырасла ў вёсцы.

Святлана Курс — культавая асоба і ў беларускім руху, куды яна трапіла ў 1990-х. Яна добра памятае тую атмасферу свабоды і ўсёдазволенасці, што панавала ў Менску, багемныя вечарыны і гулянні, якія былі часткай будзёнасці інтэлектуальных колаў. Памятае яна і як гэтую свабоду забіралі: 1996 год яна называе забытым 2020-м.

У новым выпуску «Ток» мы гаворым са Святланай пра нутро беларускай вёскі, шаптух і вядзьмарак, менскую багему, згадваем ужо легендаў — Сыса і Анемпадыстава. Размаўляем аб найважнейшых акцыях пратэсту 1990-х і як паводзілі сябе сілавікі тады. Разважаем пра імперыю Пуціна, культуру гвалту ў Расеі, «рускі мір» у Беларусі і да чаго можа прывесці вайна з Украінай. Згадваем некалькі яркіх эпізодаў з жыцця Святланы — як праца над творам у каліфарнійскім пасёлку для мільянераў, дзе кожны мае верталёт, і гісторыі, пачутыя ад старых людзей, калі Святлана працавала сацыяльнай работніцай у Варшаве.

00:00 — што ў выпуску

00:49 — пра апошні прыезд у Беларусь

02:36 — пра родную вёску з грубымі жартамі і мовай з 19 стагоддзя

06:09 — пра змову маўчання аднавяскоўцаў

07:25 — рамантызм і паталогія вёскі

09:59 — пра шаптух

11:35 — чаму знішчаць беларусаў безнадзейна

13:01 — стаўленне да жанчын у вёсцы

16:16 — пра Менск, Мінск і Варшаву

21:05 — пра свабоду 1990-х, тусоўкі інтэлігенцыі

25:29 — успаміны пра Сыса і Анемпадыстава

30:23 — чаму менская багема так піла ў 1990-я і любімыя месцы Менска

34:29 — пра Пазняка

36:12 — пра 1996-ы — забыты 2020-ы

40:10 — ці лютавалі міліцыянты ў 1996-м

43:10 — пра імперыю і канец Пуціна

49:39 — пра Лукашэнку і прыроду зла

53:03 — пра імперскасць расейцаў і «рускі мір» у Беларусі

1:05:38 — пра Ціханоўскую і сваркі апазіцыі

1:11:21 — што будзе перамогай Украіны

1:13:00 — пра старасць

1:21:10 — пра жыццё ў пасёлку для мільянераў у Каліфорніі

1:25:47 — аб працы музейнай старожкі

Глядзіце таксама: «Ток» з Сяргеем Бяспалавым

Каментары

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»37

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!15

«Межы сціраюцца». Беларуска расказала, як і навошта стала вывучаць эсперанта на радзіме яго заснавальніка2

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →