Літаратура11

«Was suchst du, Wolf?» Раман Евы Вежнавец захоплена прэзентавалі на Лейпцыгскім кніжным кірмашы

Кніга, якая ў 2021 годзе адзначана прэміяй Ежы Гедройца, цяпер даступная і для нямецкамоўнага чытача.

Eva Viežnaviec "Was suchst du, Wolf?"
Нямецкамоўнае выданне рамана Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?». Фота: Amazon.com

Прэзентацыя кнігі «Was suchst du, Wolf?» адбылася 28-29 красавіка ў Берліне і Лейпцыгу ў рамках Лейпцыгскага кніжнага кірмашу. На нямецкай мове раман быў выдадзены выдавецтвам «Paul Zsolny» у Вене.

Абвестка аб прэзентацыі кнігі Евы Вежнавец
Абвестка аб сустрэчы са Святланай Алексіевіч і прэзентацыі рамана Евы Вежнавец у рамках Лейпцыгскага кніжнага кірмаша

Як адзначаецца ў інфармацыі пра мерапрыемства, «у сваім кароткім рамане беларуская пісьменніца Ева Вежнавец, якая цяпер жыве ў Варшаве, дазваляе ХХ стагоддзю зачапіць крылом усіх сваіх жорсткасцяў і ставіць помнік упэўненасці цэлага пакалення жанчын у тым, што жыццё будзе працягвацца нават на выпаленай зямлі».

У рэцэнзіі на нямецкамоўнае выданне кнігі Фелікс Акерман адзначае, што Ева Вежнавец, якая стварыла «эпахальнае вымярэнне бясконцага ХХ стагоддзя» вымушана была пакінуць Беларусь, бо

«за створаны ў рамане супярэчлівы малюнак савецкіх партызан як п'яніц, гвалтаўнікоў і бабнікаў у Беларусі ёй пагражала б турма».

Журналіст і пісьменнік, даследчык беларускай музыкі і культуры Інга Петц адносна рамана заўважае: «Гэты твор бʼе молатам …. Нягледзячы на ўсю сваю жорсткасць, ён вельмі паэтычны. Вежнавец удаецца зрабіць гэты час абуральных узрушэнняў і змроку настолькі яркім у кароткіх эпізодах, у скандэнсаванай мове, настолькі напоўненым гістарычнымі падрабязнасцямі, што ў чытача кружыцца галава ад такога сціснутага падарожжа ў часе…. Магутная даніна павагі беларускім жанчынам, іх сіле і жыццёвай цягавітасці».

У рамках прэзентацыі ў Берліне адбылася сустрэча не толькі з аўтаркай, але і з Святланай Алексіевіч. З ёю а таксама галоўным рэдактарам выдавецтва «Пфлямбаўм» Аленай Казловай і пісьменніцай Евай Вежнавец абмяркоўвалася пытанне аб тым, у якой ступені выдавецкая і культурная праца ў Беларусі ўвогуле магчымая ва ўмовах катастрафічных рэпрэсій.

Чытайце яшчэ:

«Не плакаць, не смяяцца, а разумець і рабіць». Гэты беларускі раман Андрэй Скурко раіць прачытаць усім

Алкагалічка вяртаецца з Нямеччыны на пахаванне бабулі-варажбіткі — а там цені мінулага. Пісьменніца Ева Вежнавец расказвае пра сваю новую кнігу

Выйшла на паперы кніга Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі»

Чым жанчыны ў Еўропе адрозніваюцца ад беларускіх

Каментары1

  • Шаловливый
    30.04.2023
    Борьба с бабниками, короче.

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →