Здароўе11

У папулярнага прэпарата Ozempic з'явіўся больш паспяховы канкурэнт. Вось які

Новы прэпарат паказаў сябе значна лепш за Ozempic і прывёў да большага зніжэння лішняй вагі ў некалькіх тысяч пацыентаў з ЗША, палова з якіх хварэе на дыябет, паказваюць свежыя клінічныя даследаванні.

Ілюстрацыйная выява. Фота: Getty Images

Новае клінічнае даследаванне, апублікаванае ў буйным медыцынскім часопісе JAMA Internal Medicine, засведчыла перавагу прэпарата супраць атлусцення і дыябету Mounjaro (ад кампаніі Eli Lilly) над вядомым ва усім свеце Ozempic.

Параўнальны аналіз эфектыўнасці абодвух прэпаратаў праводзіўся на больш чым 18 тысячах пацыентаў у ЗША ў перыяд з мая 2022 года па верасень 2023-га. Сярэдні ўзрост пацыентаў складаў 52 гады, больш за 70 працэнтаў з іх былі жанчынамі, а сярэдняя вага ўсіх складала 110 кілаграмаў. 52% пацыентаў мелі дыябет 2-га тыпу.

Вынікі аналізаў аказаліся такія.

  • Зніжэнне вагі на 5% і больш: Mounjaro дасягнуў гэтага выніку ў 82% пацыентаў, у той час як Ozempic — у 67%.
  • Зніжэнне вагі на 10% і больш: 62% пацыентаў, якія прымалі Mounjaro, дабіліся зніжэння вагі на 10% і больш, супраць 37% пацыентаў, якія прымалі Ozempic.
  • Зніжэнне вагі на 15% і больш: 42% пацыентаў на Mounjaro змаглі знізіць сваю вагу на 15% і больш, у той час як у пацыентаў Ozempic гэты паказчык склаў усяго 18%.

За 12 месяцаў пацыенты, якія прымалі Mounjaro, страцілі ў сярэднім на 7% больш вагі, чым тыя, хто прымаў Ozempic за аналагічны перыяд, гаворыцца ў свежым клінічным даследаванні.

Пры гэтым не было зафіксавана ніякіх адрозненняў у пабочных эфектах у двух прэпаратаў. Яны цалкам ідэнтычныя, але Mounjaro дзейнічае больш эфектыўна, адзначаюць навукоўцы.

Каментары1

  • Аптэкарка
    26.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі2

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

За каментары і ўдзел у пратэстах затрымалі брата палітвязня. Ён нядаўна вярнуўся з Польшчы6

У Варшаве беларус загінуў, скокнуўшы з шостага паверха бальніцы3

У Мінску ў верасні зацвілі каштаны. Гэта нармальна?3

У Дзвіне завяліся медузы, а ў мінскім вадаёме — амерыканскія паласатыя ракі

У Германіі знік 22-гадовы беларус

Было 430 тысяч — стала 90 тысяч. Як па дарозе з Еўрасаюза ў Беларусь машыны губляюць сотні тысяч кіламетраў прабегу7

У Беларусі сабраліся будаваць яшчэ адзін цэлюлозна-кардонны камбінат2

У Мінску прыгатавалі бясплатнае 30-метровае бурыта5

Кубракоў адправіў на мяжу з Украінай АМАП і ўнутраныя войскі — «каб не дапусціць прарыву УСУ»29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі2

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →