Праўладны тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманне беларуса, які ў 2020 годзе браў удзел у пратэсных акцыях у Брэсце. Пазней ён пераехаў у Польшчу, дзе вучыўся ва ўніверсітэце і працаваў ахоўнікам.
На відэа, знятым сілавікамі, хлопец гаворыць, што завуць яго Уладзіславам Вітальевічам. Ён, маўляў, браў удзел у пратэстах у 2020 годзе, а пасля заканчэння ўніверсітэта з Польшчы вырашыў вярнуцца на радзіму і быў затрыманы на мяжы.
Згодна з інфармацыяй «Медыязоны», маладога чалавека затрымалі яшчэ ў пачатку чэрвеня.
Каментары