Каментары да артыкула

Роўна 34 гады таму ў Беларусі быў зроблены першы вялікі крок да незалежнасці

  • P
    27.07.2024
    Вялікі дзякуй за гэта Зянону Станіслававічу!
  • Пытанне
    27.07.2024
    А хто распрацаваў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце? Напішыце прозвішчы гэтых людзей. Дзякуй ім вялікі.
  • Мх
    27.07.2024
    Пытанне , Парламенцкая апазіцыя БНФ, гэта найперш, ну і на галасаванні ў Вярхоўным Савеце большасць дэпутаў (уключаючы камуністаў). Пазней, праз год і амаль што 1 месяц, пасля жнівеньскіх падзнй у Маскве, разгубленая камуністычная большасць у Вярхоўным Савеце не ведала куды ісці, і прагаласавала за наданне Дэкларацыі статусу Закона. Такім чынам, фактычна яшчэ больш незалежнай наша краіна стала 25 жніўня 1991 года. Пазней, 25 снежня 1991 года распаўся СССР, што прывяло ўвогуле да поўнай Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
  • Жыве Беларусь
    28.07.2024
    ДЭКЛЯРАЦЫЯ -- ШЛЯХ ДА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ

    27 ліпень -- гэта вялікі гістарычны дзень Беларусі. Дэклярацыя аб Дзяржаўным суверэнітэце БССР была прынята, дзякуючы магутным высілкам Народнага Фронту і дэпутатаў Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце і ў выніку зьбегу абставінаў, якія выдатна скарысталі дэпутаты-фронтаўцы.

    БНФ прапанаваў Вярхоўнаму Савету прыняць дэклярацыю аб незалежнасьці ўжо ў канцы траўня 1990 года і прадставіў тэкст Дэклярацыі, які зачытаў з трыбуны Вярхоўнага Савета Старшыня Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк. Для камуністычнага парляманта гэта была поўная нечаканасьць. Ніхто з саветаў ня мог уявіць, што такое можа быць. Дэклярацыю завалілі.

    Але (іронія лёсу) неўзабаве прышла рэкамендацыя з Масквы праняць дэклярацыю аб суверэнітэце. Гарбачоў так загуляўся зь Ельцынам у барацьбе за ўладу, што рашыў абнавіць СССР (перазагрузіць) і, шляхам няхітрых мніпуляцыяў, адправіць Ельцына ў "апэндыкс" РСФСР а самому панаваць у абноўленым СССР без канкурэнцыі.

    Камуністы ў БССР не хацелі прымаць дэклярацыю і вялі справу на правал. Але ініцыятыву ўзялі на сябе фронтаўцы, падрыхтавалі тэкст і ў выніку жорсткай палітычнай барацьбы і гнуткай, нечаканай для камуністаў парляманцкай тактыкі, дамагліся, што Дэклярацыя была ня толькі прынятая, але дзень яе прыняцьця быў афіцыйна аб'яўлены днём Незалежнасьці.
    Рэальным Днём Незалежнасьці стаў потым 25 Жнівень 1991 года, калі Дэклярацыя была аб'яўлена канстытуцыйнвм законам, але роля 27 ліпеня вялікая і вызначальная. Сутнасьць "вызначальнасьці" гэтага дня у тым, што дзяржаўную незалежнасьць прадыктавала грамадзтву не асобная палітычная партыя, не нефармальная палітычная сіла, а дзяржава ў асобе вышэйшага заканадаўчага воргана.

    Дэклярацыя, аб'яўленая ўладай, зрабіла магутны рэвалюцыйны ўплыў на сьведамасьць і стан думаньня паняволеных саветамі беларусаў. Праз год 25 Жнівнь 1991 года стаў трыумфам незалежнасьці Беларусі, якую прывіталі ўсе беларусы.

    Жыве Незалежная Беларусь! Славім ліпеньскую дэклярацыю як шлях да волі і незалежнасьці Беларусі, якую здабылі 25 Жніўня 1991 года!

    27 ліпень 2024 г.
    Зянон Пазьняк
  • Мх
    28.07.2024
    Мх, Па сутнасці, гэта былі Зянон Пазняк і яго атачэнне, ўся фракцыя БНФ. Больш падрабязна пра тыя падзеі можаце пачытаць на сайце Народнай Партыі.
  • Нацдэм
    27.07.2024
    Але большасць выбрала камуністычны канцлагер
  • Мемуары
    27.07.2024
    Нацдэм, не трэба выдумляць. За камуністысны канцлагер ніхто не галасаваў. Нават камуністычныя сакратары і дырэктары заводаў, чыноўнікі, усе ў большасці галасавалі за незалежнасць. Большасць народу, людзей простыз галасавала найперш за справядлівасць. Шукалі справядлівасць так як разумелі. А што разумелі маргінальна, тут найперш пытанні да тых, хто ўзяўся называцца айцом нацыі і віртуозам палітыкі. Урэшце, гэта вынік агульнай савецкай адукацыі і інтэлектуальнай слабасці савецкай інтэлігенцыі, каторая і мусіла бы ўказаць народу шлях.
  • мікі
    27.07.2024
    З новай уладай вернецца і гэтае дзяржаўная свята.
  • Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць
    27.07.2024
    Дзякуй Зянону Пазьняку за Незалежнасць.
  •