Вайна1515

Самы малады кантрактнік Расіі загінуў ва Украіне ў першым жа баі

Яго дачка нарадзілася ўжо пасля смерці 18-гадовага бацькі. 

Пахаванне 18-гадовага акупанта. Фота 72.ru

18-гадовы жыхар расійскай Цюмені Яраслаў Ліпаўскі падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны Расіі праз некалькі дзён пасля паўналецця. Сям’я прапаноўвала яму абраць нафтавую галіну і працаваць вахтамі, але сябры падказалі, што на вайне зарабіць прасцей. Яны самі былі падпісаўшы кантракты і расказвалі, што цяпер служыць стала лягчэй. Да таго ж, яны меркавалі, што Яраслава наўрад ці адразу адправяць на перадавую. Аднак іх прагноз аказаўся памылковым, піша 72.ru.

Хлопец падпісаў кантракт у сакавіку 2024 года, і літаральна праз пару дзён яго забралі на фронт.

Адметна, што дома ў яго засталася цяжарная нявеста Кацярына. Яна на некалькі гадоў старэйшая за свайго жаніха.

Пахаванне 18-гадовага акупанта. Фота 72.ru

Навучанне кантрактніка Яраслава працягнулася тыдзень. І ўжо 11 красавіка ён пайшоў у складзе штурмавой групы на першае заданне. Тады ж апошні раз паразмаўляў з роднымі. Сказаў, што яго паставілі на кулямёты ў першую лінію з аргументам «ведаў, куды ідзе, калі кантракт падпісваў».

Першае баявое заданне аказалася для Яраслава апошнім. Чаму ж паміж смерцю кантрактніка і пахаваннем прайшло тры месяцы? Столькі часу шукалі яго цела. Маці наракае, што ездзіла з Цюмені ў Растоў і Луганск, каб усё ж забраць цела сына.

Дачка Віялета нарадзілася за тыдзень да пахавання свайго гора-бацькі. 

Каментары15

  • Зм¡
    24.07.2024
    Ну, гойда
  • Лыч БПЛА Волат
    24.07.2024
    Заспідраніў жыцьцё
  • СМ
    24.07.2024
    Постойте, была же информация, что этот товарищ ушёл на войну, чтобы не сидеть в тюрьме за нанесение тяжких телесных повреждений. Правда это или фейк, из сообщения "НН" непонятно.

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе7

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе

Усе навіны →
Усе навіны

Былы беларускі спецназавец спрабаваў узарваць уладальніка бара ў Маскве4

«Гэта страшна, але і нараджаць таксама страшна». Жаночы атрад з Бучы збівае расійскія дроны

Вярнуліся чэргі з фураў на польскай мяжы

Дзяўчына рабіла фота кароў у полі. Рагулі затапталі яе да смерці14

Юрконіс пра беларусаў у Літве: Гуманітарны ДНЖ цяпер выдаюць хутчэй. А пагрозай нацбяспекі прызналі менш за 3%11

Мікола Дзядок чатыры месяцы знаходзіцца ў ШІЗА

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю53

Уначы ў Беларусь заляцеў шахед1

Астапеня назваў тры памылкі беларускай апазіцыі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе7

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе

Галоўнае
Усе навіны →