Сталі вядомыя 5 найбольшых падаткаплатнікаў Літвы з беларускімі каранямі
Па выніках першага паўгоддзя, паводле даных Дзяржаўнай падатковай інспекцыі Мінфіна Літвы, Wargaming Vilnius заплаціў у казну каля €5,2 млн. З гэтым паказчыкам кампанія заняла 52-е месца ў топ-500 плацельшчыкаў суседняй краіны, піша Office Life.
Акрамя Wargaming Vilnius, у спіс найбуйнейшых падаткаплатнікаў увайшлі яшчэ чатыры кампаніі, да якіх маюць дачыненне беларусы.
У EPAM Sistemos 70-е месца, яе падатковыя выплаты склалі крыху больш за €4 млн.
Вытворца аптычных прыцэлаў Yukon Advanced Optics Worldwide заняў 137-е месца. Кампанія пералічыла ў літоўскі бюджэт амаль €2,5 млн.
Vidar Baltic, якая займаецца арганізацыяй збыту кармоў — 355-я з сумай выплат €1,1 млн.
Яшчэ адной IT-кампаніі з беларускімі каранямі — Gurtam —дасталася 455-е месца. Распрацоўшчык тэлематычных сістэм, які закрыў свае офісы ў Беларусі і Расіі, заплаціў каля €0,9 млн падаткаў у Літве.
Кампанія Wargaming пералічыла грошы Украіне на падтрымку пацярпелых ад знішчэння Кахоўскай дамбы
EPAM Systems упершыню стала галоўным падаткаплацельшчыкам IT-галіны Літвы
За ахвяраванні праз фэйсбук на падтрымку рэпрэсаваных затрымалі супрацоўніцу «Гейм Стрым», былога Wargaming
«Мы наймаем людзей і ў Мексіцы, і ў Бразіліі — але лепшых за беларусаў няма». Гутарка з топ-менеджарам Gurtam і тым самым айцішнікам на ровары
Каментары