Кампанія Wargaming пералічыла грошы Украіне на падтрымку пацярпелых ад знішчэння Кахоўскай дамбы
Wargaming вырашыла падтрымаць ахвяр разбурэння Кахоўскай ГЭС і ахвяраваць 4 мільёны грыўняў United 24 (каля 100 тысяч даляраў) афіцыйнай платформе па зборы сродкаў ва Украіне.
Гэтыя сродкі пойдуць на набыццё рыштунку і экіпіроўкі для выратавальных аперацый у рэгіёне, такіх як выратавальныя шлюпкі і плыты, мотапомпы, экскаватары, бульдозеры і краны, супрацьпажарны рыштунак, вадалазныя касцюмы, ахоўныя стрэлы, пераносныя станцыі фільтрацыі вады, сарбент і г. д.
«Каманда Wargaming захапляецца валанцёрамі і ўкраінскімі службамі, якія ратавалі людзей і жывёл у першыя дні стыхійнага бедства. Гэтым ахвяраваннем мы хочам дапамагчы тым, хто пацярпеў, і дадаць фінансавыя рэсурсы, якія дапамогуць ліквідаваць наступствы, выкліканыя разбурэннем электрастанцыі. Мы падтрымліваем украінскі народ у самыя цяжкія часы», — гаворыцца ў заяве кампаніі.
Каментары