Эканоміка

EPAM Systems упершыню стала галоўным падаткаплацельшчыкам IT-галіны Літвы

Летась яе літоўская дачка EPAM Sistemos заплаціла ў мясцовую казну €10,4 млн і абышла чэмпіёна многіх папярэдніх гадоў — дата-цэнтр амерыканскага плацежнага сэрвісу Western Union (€9,1 млн), піша Office Life.

У ліку найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў IT-сектара Літвы апынуліся яшчэ некалькі кампаній з беларускімі каранямі. Гэта Wargaming Vilnius (€8,5 млн), Melsoft LT (€4,1 млн) і Gurtam (€2,5 млн).

Epam Sistemos, Wargaming Vilnius і Melsoft LT, паводле падлікаў Дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Мінфіне Літоўскай Рэспублікі, па выніках 2022 года ўвайшлі ў топ-500 найважнейшых падаткаплацельшчыкаў краіны. У ім яны занялі 128-ы, 165-і і 404-ы радкі адпаведна.

Мінулы год стаў рэкордным па прадстаўніцтве ў рэнкінгу кампаній з беларускімі каранямі.

Больш за ўсё падаткаў заплаціў прыватны трэйдар тэхнічнай солі LIT Salt Trade. Кампанія заняла 126-е месца. Акрамя Літоўскага рынку, LIT Salt Trade працуе таксама на рынках Латвіі, Польшчы і Эстоніі.

Таксама ў гэты спіс уключаны вытворца і дыстрыб'ютар оптыкі Yukon Advanced Optics Worldwide (174-е месца і €7,9 млн выплачаных падаткаў) і кампанія Vidar Baltic (225-ы радок і €5,7 млн). Vidar Baltic — гэта рэарганізаваная ў мінулым годзе збытавая структура аднаго з найбуйнейшых у свеце вытворцаў кармоў ДК «Садружнасць». Раней яна называлася Sodrugestvo Baltija.

У рэгіянальныя рэйтынгі ўвайшлі Санаторый «Беларусь» у Друскеніках (€0,6 млн) і металатрэйдар Prekubos namai BMZ-Baltija ў Шаўляі (€1,5 млн).

Каментары

Па памілаванні выйшаў адзін з найстарэйшых палітвязняў — 74-гадовы прафсаюзны лідар Васіль Бераснёў1

Па памілаванні выйшаў адзін з найстарэйшых палітвязняў — 74-гадовы прафсаюзны лідар Васіль Бераснёў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта быў квэст — угаварыць хоць адну лякарню горада яго прыняць». Блогерка расказала, як яе родны сутыкнуўся з бясплатнай беларускай медыцынай

Памёр самы стары чалавек на планеце

Затрымалі мужчыну ў кепцы з «экстрэмісцкім надпісам». На затрыманне прыехалі не менш за шэсць сілавікоў4

«Заблакавана больш за 4000 аўтамабіляў». Што беларусы робяць з машынамі, якія захраслі ў Клайпедзе5

Пачалі выходзіць вызваленыя па памілаванні палітвязні. Выйшлі як мінімум сем чалавек

У Гродне асудзілі сясцёр з фільма Дудзя

Хабар 35 тысяч еўра, вячэра ў рэстаране сербскай кухні і пуцёўка на курорт: пачаўся суд над экс-намеснікам міністра энергетыкі3

Вярхоўная Рада афіцыйна забараніла РПЦ. Што будзе далей з УПЦ?12

Выпадак пад Мінскам. Пакуль хлопец хадзіў у прыбіральню, яго сяброўка забілася, зваліўшыся з даху крамы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па памілаванні выйшаў адзін з найстарэйшых палітвязняў — 74-гадовы прафсаюзны лідар Васіль Бераснёў1

Па памілаванні выйшаў адзін з найстарэйшых палітвязняў — 74-гадовы прафсаюзны лідар Васіль Бераснёў

Галоўнае
Усе навіны →