Грамадства55

Навальнага асудзілі да 19-ці гадоў калоніі асобага рэжыму па справе аб «экстрэмізме»

Аляксея Навальнага абвінавачвалі адразу па шасці артыкулах, цяпер ён адбывае дзевяцігадовы тэрмін.

Маскоўскі гарадскі суд на выязным пасяджэнні ў ПК-6 Уладзімірскай вобласці асудзіў Аляксея Навальнага да 19-ці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі асобага рэжыму па крымінальнай справе аб «экстрэмізме», паведамляе тэлеканал «Дождь».

Навальнага абвінавачвалі па шасці артыкулах: аб стварэнні экстрэмісцкай супольнасці, закліках да экстрэмізму, стварэнні НКА, якая замахваецца на правы грамадзян, фінансаванні экстрэмізму, а таксама аб уцягванні непаўналетніх у небяспечныя дзеянні і аб рэабілітацыі нацызму. Абвінавачанне запытвала для яго 20 гадоў пазбаўлення волі.

Як распавядаў дырэктар ФБК Іван Жданаў, абвінавачанні Навальнага звязаныя з працай яго штабоў і Фонду, зборам данатаў, твітамі былога аператара ФБК Паўла Зяленскага аб самаспаленні журналісткі Ірыны Славінай, удзелам у мітынгах людзей маладзейшых за 18 гадоў, а паводле артыкула аб рэабілітацыі нацызму — з публікацыяй валгаградскім штабам калажу з аблітым зялёнкай манументам «Радзіма-маці кліча!» у знак салідарнасці з Навальным пасля нападу на яго ў 2017 годзе.

Цяпер Навальны адбывае дзевяцігадовы тэрмін па сваёй мінулай справе ў ПК-6 строгага рэжыму ў Мелехаве Уладзімірскай вобласці. Пасля ўступлення ў сілу прысуду яго павінны будуць перавесці ў калонію асобага рэжыму, дзе адбываюць пакаранне асабліва небяспечныя рэцыдывісты і асуджаныя да пажыццёвых тэрмінаў.

За дзень да абвяшчэння прысуду Навальны папрасіў не праяўляць з ім салідарнасці «галашэннем пра сталінскія тэрміны». На яго думку, такое паказальна строгае пакаранне трэба для таго, каб запалохаць грамадзян, а не яго самога. Ён заклікаў прыхільнікаў не даць сябе запалохаць і працягваць рабіць усё што магчыма для супраціву.

Суд пачаў разглядаць справу аб экстрэмізме супраць Навальнага 19 чэрвеня. Выязныя пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме. Сведкамі з боку Навальнага выступалі асуджаныя палітыкі Уладзімір Кара-Мурза, Ілья Яшын, Лілія Чанышава і Аляксей Горынаў, а таксама, па словах былога галоўнага рэдактара «Эхо Москвы» Аляксея Венедыктава, экс-мэр Екацярынбурга Яўгеній Ройзман і галоўны рэдактар «Новой газеты» Дзмітрый Муратаў.

Паплечнікі Навальнага паведамлялі, што пасля забойства ваенкара Уладлена Татарскага ў справе таксама з'явіўся эпізод аб апраўданні тэрарызму, аднак у цяперашнім абвінавачанні яго не было.

***

Нагадаем, что Аляксея Навальнага затрымалі 17 студзеня 2021 года, калі ён вярнуўся самалётам у Маскву з Нямеччыны, дзе праходзіў лячэнне пасля атручвання. Першапачаткова яму далі 15 сутак арышту, але 2 лютага Сіманаўскі суд Масквы замяніў Навальнаму ўмоўны тэрмін 3 гады 6 месяцаў па справе «Іў Рашэ» на рэальны з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму на працягу 2 гадоў і 8 месяцаў.

22 сакавіка 2022 года Ляфортаўскі раённы суд Масквы асудзіў Аляксея Навальнага да дзевяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму нібыта за махлярства ў асабліва буйным памеры і непавагу да суда.

Каментары5

  • Зьмітро
    04.08.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Muchacho
    05.08.2023
    Як трэба было не ведаць сваю краіну, каб так памыліцца? Навальнага атруцілі, а ён вырашыў вярнуцца, з разлікам, што гэта прынясе змены. Яго арыштавалі, ‘асудзілі’, на захадзе ордэн дачцэ далі і … ўсё. А праз кароткі час, расія пачала вайну, найменш 70% падтрымліваюць вайну, расійскі тэрор і забойства мірнага насельніцтва Ўкраіны. Больш таго расійскае насельніцтва збірае грошы праз crowdfunding, студэнты збіраюць беспілотнікі для атак на ўкраінскія мірныя гарады, а бізнэс дабраахвотна спансіруе выраб куляў і іншай зброі. Грамадства расіі невылечна хворае і адзінае выйсце гэта іх вяртанне ў беднасць 90х, каб не было грошай зноў і зноў пачынаць новыя войны.
  • Мучача
    05.08.2023
    Каб вам добра было з вашымі каментарамі. Пісаў 10 хвілін, а пасля ўсё знікла. Прахвесіяналы …

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка20

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Усе навіны →
Усе навіны

Тыль Швайгер расказаў, у якім жанры зняў бы фільм пра Беларусь. Вы здзівіцеся11

Мігрант на беларуска-польскай мяжы схаваўся за прыбіральняй. Але не ўлічыў адзін нюанс ВІДЭА2

Фанаты распавялі, як змаглі арганізаваць перфоманс на матчы ў Варшаве і як змагаліся з п'янымі правакатарамі

Імаверны прэм'ер Літвы: Штучныя абмежаванні для беларусаў нелагічныя. Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы12

«Ты здзейсніла сапраўдны ўчынак». «Дынама» запісала ВІДЭА з падзякай жанчыне ў чырвона-зялёным23

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі зноў паставілі рэкорд2

«Зноў з'езджу ў Мінск, усё вырашым». Украінскі дэпутат, які прыязджаў у Беларусь, заклікаў Зяленскага да перамоваў з Расіяй10

Чаму выбаршчыкі галасавалі за Трампа?4

Гендырэктар «Беларусьфільма»: «Лістапад» — гэта БРІКС у сферы кіно3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка20

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Галоўнае
Усе навіны →