Свет22

Крэмль назваў умову вывазу збожжа з Украіны праз Літву

Галоўнае для Масквы, каб розныя каналы паставак збожжа не выкарыстоўваліся Кіевам у ваенных мэтах і для нападаў на Расію, заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Так ён пракаментаваў прапанову Літвы выкарыстоўваць балтыйскія парты для экспарту збожжа з Украіны, паведамляе РБК.

Выкарыстанне партоў Балтыйскага мора для транзіту ўкраінскай сельгаспрадукцыі Пяскоў назваў суверэнным правам дзяржаў, якія падтрымаюць прапанову Літвы.

«Для нас вельмі важна, каб розныя каналы паставак не выкарыстоўваліся кіеўскім рэжымам у ваенных мэтах і ў мэтах ажыццяўлення тэрарыстычных нападаў на нашу тэрыторыю. З гэтым мы будзем працягваць змагацца», — сказаў Пяскоў.

Аб прапанове Літвы да ЕС выкарыстоўваць балтыйскія парты для экспарту ўкраінскага збожжа пасля правалу збожжавай угоды напярэдадні паведаміла агенцтва AFP са спасылкай на ліст, адпраўлены літоўскімі міністрамі ў Еўракамісію. У пасланні гаворыцца, што парты Балтыйскага мора могуць служыць «надзейнай альтэрнатывай» для транзіту ўкраінскай сельгаспрадукцыі, у тым ліку збожжа; праз іх штогод можна перавозіць 25 млн т збожжа.

Яшчэ на мінулым тыдні генеральны дырэктар Клайпедскага марскога порта Альгіс Латакас заявіў пра гатоўнасць забяспечыць стоадсоткавае абслугоўванне часткі ўкраінскага збожжа. Паводле яго слоў, порт можа прымаць 10-15 млн т збожжа.

Каментары2

  • О как
    25.07.2023
    Наш в шоколаде со всех сторон. Не зря сидит, 3 сутки, заложником в Москве.
  • Не наш
    25.07.2023
    О как, может и ваш. Вы россиянин?

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне7

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты28

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі1

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп выйграў першы хісткі штат

Нерухомасць як інвестыцыя. Наколькі выгадна «бетанаваць» грошы ў Беларусі?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне7

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Галоўнае
Усе навіны →