Эканоміка1010

Германія разглядае магчымасць вярнуцца да атамнай энергетыкі

Восем нямецкіх атамных станцый могуць вярнуцца ў энергетычную сетку краіны. Гэты крок падтрымліваецца насельніцтвам і прынясе эканамічную выгаду. Аднак палітыкі супраць.

Производство электроэнергии в Германии Electricity production in Germany Вытворчасць электраэнергіі ў Германіі

15 красавіка гэтага года Германія закрыла свае апошнія тры атамныя электрастанцыі. З тых часоў цэны на энерганосьбіты сталі вышэйшыя, чым да энергетычнага крызісу. Краіна стала нета-імпарцёрам электраэнергіі, пацярпела нямецкая прамысловасць. Цяпер многія заводы пераносяцца ў ЗША і іншыя краіны.

Як піша Bild.de, даследчыкі амерыканскай кансалтынгавай кампаніі Radiant Energy Group вывучылі пытанне магчымасці перазапуску ядзерных рэактараў Германіі. У ходзе даследавання было праведзена апытанне сяброў праўлення, супрацоўнікаў і экспертаў энергетычных кампаній і былых аператараў атамных станцый.

Навукоўцы адзначаюць, што ўдзельнікі далі падрабязную інфармацыю аб праблемах, звязаных з перазапускам згаданых атамных электрастанцый, пры ўмове, што яны застануцца ананімнымі.

Даследчыкі выявілі, што 67 % немцаў выступаюць за выкарыстанне ядзернай энергіі. Гэты крок спыніў бы спад прамысловай вытворчасці Германіі. Навукоўцы пішуць, што для гэтага няма непераадольных перашкод. Але патрэбныя «прагматызм» і «актыўнасць».

У даследаванні адзначаецца, што вяртанне да атамнай энергетыкі падтрымліваецца грамадскасцю, яно эканамічна выгаднае і здзяйсняльнае. Да таго ж яно можа дапамагчы ў дасягненні мэтаў ЕС па абароне клімату.

Nuclear Power Plant Grohnde (Lower Saxony, Germany) Атамная электрастанцыя каля Грандэ ў Ніжняй Саксоніі атомная электростанция недалеко от Гранде в Нижней Саксонии
Атамная электрастанцыя каля Грандэ ў Ніжняй Саксоніі была спынена 31 снежня 2021 года. Фота: www.gettyimages.com

Паводле слоў аўтараў, калі б Германія скасавала паэтапную адмову ад атамнай энергетыкі, эканоміка краіны магла б выйграць ад цэн на электраэнергію, якія былі б нават ніжэйшыя за амерыканскія.

Навукоўцы малююць змрочную карціну актуальнай эканамічнай сітуацыі:

«У маі 2023 года эканамічныя даныя паказваюць падзенне прамысловай вытворчасці з-за няўстойлівых цэнаў на энергію». І прагназуюць: «Перазапуск васьмі нямецкіх АЭС забяспечыць больш за 85 тэрават-гадзін электраэнергіі на год пры затратах на выпрацоўку 25 еўра».

Як адзначае Bild.de, такая колькасць электраэнергіі складае 40% прамысловых патрэб Германіі. Гэта адпавядае энергаспажыванню хімічнай, нафтахімічнай, машынабудаўнічай і прыборабудаўнічай галін, якія ўносяць каля 250 мільярдаў еўра за год у валавы ўнутраны прадукт.

Такім чынам, ядзерная энергетыка магла б істотна аблегчыць жыццё Германіі як прамысловаму цэнтру, які ў цяперашні час знаходзіцца пад вялікім ціскам з-за высокіх цэнаў на энерганосьбіты.

Колькі часу можа спатрэбіцца на перазапуск выведзеных з эксплуатацыі АЭС? Аўтары даследавання адзначаюць, што ў найлепшым выпадку спатрэбіцца дзевяць месяцаў, каб вярнуць у строй большасць станцый. Больш рэалістычна, што шэсць АЭС могуць быць зноў запушчаныя на працягу дзевяці-дванаццаці месяцаў, у той час як дзвюм іншым можа спатрэбіцца ад двух да трох гадоў, перш чым яны зноў змогуць пастаўляць электраэнергію.

Самая вялікая перашкода на гэтым шляху не тэхнічная, а палітычная. Неабходны перагляд Закона аб атамнай энергіі. Як адзначае Bild.de, федэральны міністр эканомікі і сябра партыі зялёных Роберт Хабек (Robert Habeck) прытрымліваецца адмовы ад атамнай энергетыкі, аддаючы перавагу ў цяперашні час большаму выкарыстанню вугальнай энергіі.

Аўтары адзначаюць, што акрамя гэтага вялікай праблемай для большасці АЭС з'яўляецца падрыхтоўка новага тэхнічнага персаналу для эксплуатацыі станцый. Акрамя таго, у двух выпадках на рамонт, рэканструкцыю і атрыманне новых дазволаў на эксплуатацыю спатрэбіцца некалькі гадоў.

Навукоўцы адзначаюць, што калі б планы былі рэалізаваныя, то выкіды CO2, якія выдзяляюцца пры вытворчасці электраэнергіі ў Германіі, маглі б скараціцца да 80 мільёнаў тон на год за кошт замены вугальных электрастанцый перазапушчанымі атамнымі.

Чытайце яшчэ:

Германія пераводзіць жытло на цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне

Немцы не падтрымліваюць чатырохдзённы працоўны тыдзень

Каментары10

  • Acab
    24.07.2023
    Зьнішчылі і забрудзілі сваімі даражэзнымі ветракамі зямлю
  • Відавочна
    24.07.2023
    Зялёныя ў Германіі (ды і не толькі) не разумеюць, супраць чаго яны змагаюцца.
    Калі іх сапраўды турбуе кліматі клабальнае пацяпленне, то атамныя электрастанцыі - вельмі нядрэнны варыянт. Прынамсі - значна лепшы за вугаль.
    Аб чым яны думалі, калі іх зачынялі?
  • mikola
    24.07.2023
    Gatouce lepej nemcy reparacyji dla Belarusi i Rasiji, bo Backa maje welmi mocnuju armiju i shutkawac ni z kim nie bude

Украінскія войскі атакавалі Курскую вобласць Расіі. Што вядома?10

Украінскія войскі атакавалі Курскую вобласць Расіі. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Доктар Мартаў, якога затрымлівалі ў Расіі, змог выехаць у Літву1

Хлопчыка, які моцна пацярпеў падчас спартыўных заняткаў, ноччу перавялі з Віцебска ў Мінск

УСУ праніклі ў Курскую вобласць 4

Падаткі на кватэру, зямлю, аўто — для ўсяго цяпер адзіны маёмасны плацеж. Вось што трэба ведаць1

Якая абстаноўка на мяжы па стане на раніцу аўторка?

Сёння ў Алімпіядзе возьме ўдзел адзін прадстаўнік Беларусі. За кім сачыць сёння і заўтра?4

Выйшаў на волю палітвязень Дзяніс Пішчала1

Арман Дзюпланціс устанавіў новы фантастычны сусветны рэкорд у скачках з шастом на Алімпіядзе1

Прэзідэнт Ірана паабяцаў Шайгу адпомсціць Ізраілю за гібель лідара ХАМАС5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі атакавалі Курскую вобласць Расіі. Што вядома?10

Украінскія войскі атакавалі Курскую вобласць Расіі. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →