Увечары 14 ліпеня стала вядома пра трагедыю ў Баранавіцкім раёне, дзе кіроўца таксі не даў рады кіраванню і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там ён урэзаўся ў іншы аўтамабіль, пасля чаго абедзве машыны з'ехалі ў кювет.
Дарожнае здарэнне адбылося на трасе Н-277 Вольна — Сталовічы. Па ёй рухаўся аўтамабіль таксі Renault, за рулём якога быў 44-гадовы жыхар Баранавічаў.
Паводле інфармацыі ДАІ, мужчына не справіўся з кіраваннем транспартнага сродку. Машына выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з аўтамабілем Rover. За рулём гэтага аўто была 46-гадовая жанчына з Баранавічаў.
Абедзве машыны з'ехалі ў кювет. У выніку ДТЗ кіроўца таксі загінуў на месцы здарэння. Кіроўца Rover і 26-гадовы пасажыр траўмаваныя.
Каментары