Сёння каля 4-х раніцы каля шматпавярховага дома ў Віцебску мужчына пачуў плач дзіцяці. Хлопчык распавёў мінаку, што шукаў маму і выпаў з акна.
Цяпер дзіця знаходзіцца ў бальніцы, яго здароўю нічога не пагражае, як паведамляе СК.
Хлопчык прачнуўся і пабачыў, што ён дома адзін. Бацька быў на працы, а мамы дома не было.
Адчыніўшы акно, каб знайсці бацькоў, дзіця абаперлася на маскітную сетку і выпала з другога паверха.
Каментары