Здароўе33

Новы метад трансплантацыі мікрабіёты дазваляе лячыць шмат якія хваробы. А яе крыніца вас вельмі здзівіць

Бактэрыяльныя інфекцыі, хваробу Крона, язвавы каліт, сіндром раздражнёнага кішэчніка, неўралагічныя захворванні і шмат якія іншыя спрабуюць лячыць трансплантацыяй фекальнай мікрабіёты. Праўда, донараў не так лёгка знайсці. 

Арт-объект в виде человеческих какашек An art object in the form of human poo Арт-аб'ект ў выглядзе чалавечай какашкі
Арт-аб'ект у выглядзе чалавечай какашкі на выставе «Oh Shit!» у Музеі цывілізацыі ў Квебеку. Фота: Musée de la civilisation

Што такое трансплантацыя фекальнай мікрабіёты

Кішэчная флора, таксама вядомая як кішэчная мікрабіёта, уяўляе сабой складаную і разнастайную экасістэму, якая адыгрывае вырашальную ролю ў рэгуляванні функцыянавання ўсяго чалавечага арганізма і лічыцца адной з галоўных перадумоў здаровага жыцця. Страта гэтага балансу — адна з галоўных прычын вялікай колькасці не толькі страўнікава-кішэчных, але і іншых захворванняў.

Трансплантацыя фекальнай мікрабіёты (FMT), таксама вядомая як трансплантацыя кішэчнай флоры (GFT), уяўляе сабой працэс пераносу кішэчнай мікрабіёты ад здаровага донара ў страўнікава-кішэчны тракт хворага чалавека.

Гэты працэс аднаўляе кішэчную флору рэцыпіента і павялічвае бактэрыяльную разнастайнасць, дапамагаючы дасягнуць аптымальнай функцыі кішэчнай сістэмы.

restoring the diversity of the intestinal microbial population восстановление разнообразия микробной популяции кишечника аднаўленне разнастайнасці мікробнай папуляцыі кішэчніка
Схема аднаўлення разнастайнасці мікробнай папуляцыі кішэчніка. Крыніца: https://www.frontiersin.org/

Гісторыя прымянення

Першае выкарыстанне донарскіх фекалій у якасці лячэбнага сродку пры харчовых атручваннях і ляксах (дыярэі) было апісанае ў «Даведніку па неадкладнай медыцыне» кітайцам Хун Гэ ў IV стагоддзі. Праз дванаццаць стагоддзяў лекар дынастыі Мін Лі Шычжэнь выкарыстоўваў «жоўты суп» з фекалій і вады для лячэння захворванняў брушной поласці.

Вядомы выпадак з часоў Другой сусветнай вайны, калі нямецкім салдатам з Афрыканскага корпуса прыйшлося прытрымлівацца прыкладу тубыльцаў і ўжываць вярблюджыя фекаліі, што дапамагло ім акрыяць ад бацылярнай дызентэрыі хутчэй.

Першае выкарыстанне трансплантацыі фекальнай мікрабіёты (FMT) у заходняй медыцыне было апісана ў 1958 годзе групай хірургаў з Каларада, якія лячылі чатырох крытычна хворых людзей з фульмінантным калітам з дапамогай фекальных клізмаў, што прывяло да хуткага іх выздараўлення.

У 1988 годзе група аўстралійскіх лекараў вылечыла першага пацыента з язвавым калітам з дапамогай FMT, што прывяло да поўнага знікнення ўсіх прыкмет і сімптомаў у доўгатэрміновай перспектыве.

Як лечаць

FMT можна ўводзіць праз зонд і вагінальна (з выкарыстаннем клізмы ці каланаскопа). З нядаўніх часоў пачынае распаўсюджвацца трэці спосаб — прыём усярэдзіну капсул з замарожаным і высушаным прэпаратам фекальнай мікрабіёты.

У першым выпадку выкарыстоўваецца назагастральны зонд ці гастрастома. Гэта найбольш балючы метад, які можа прывесці да розных ускладненняў (рвоты, спазму страўніка, вострай запаленчай рэакцыі). Ён праводзіцца пад наркозам і патрабуе дастаткова шмат часу на ўвядзенне 50 мл гатовай масы. У некаторых выпадках рэкамендуецца пакідаць зонд на перыяд да пяці дзён для правядзення паўторных інфузій.

У выпадку выкарыстання каланаскопа атрымліваецца дасягнуць купала сляпой кішкі. Праз яго ўводзіцца 250 мл гатовай масы. Працэдура суправаджаецца непрыемнымі адчуваннямі, але выконваць яе пад наркозам бессэнсоўна, бо немагчыма будзе кантраляваць утрыманне суспензіі. Працягласць аднаго сеанса — да 20 хвілін.

У іншым выпадку падрыхтаваная мікрабіёта ў аб'ёме 350 мл уводзіцца з дапамогай клізмы ў кішэчнік. Гэта дазваляе засяліць здаровую мікрафлору на глыбіню 30 см да селязёнкавага выгібу тоўстай кішкі. Тэхніка не выклікае дыскамфорту і займае не больш за 5 хвілін.

Як атрымліваюць фекальную мікрабіёту

Для падрыхтоўкі трансплантантаў спаражненні донара суспензіруюць, фільтруюць у спецыяльных анаэробных умовах, каб выдаліць усе адкіды, такія як рэшткі пераваранай ежы, слізь, мёртвыя клеткі, гармоны і г. д.

Затым вадкія імплентанты, якія ўтрымліваюць мікрабіёту кішэчніка, замарожваюць пры -80° і змяшчаюць у каранцін не менш чым на 3 месяцы перад увядзеннем, паколькі некаторыя захворванні, такія як ВІЧ, маюць інкубацыйны перыяд у некалькі месяцаў, перш чым яны выяўляюцца ў тэстах. Размарожванне праводзіцца толькі за некалькі гадзін да працэдуры ўвядзення.

Fecal microbiota drug Препарат фекальной микробиоты Прэпарат фекальнай мікрабіёты
Прэпарат фекальнай мікрабіёты. Фота: AP Photo/Steven Senne

Хто можа стаць донарам

Як адзначаюць спецыялісты, донары — самы складаны аспект TMF. Гэта больш складанае донарства, чым донарства крыві.

Лічыцца, што донарам можа быць як сваяк або знаёмы пацыента, так і незнаёмы яму чалавек. Мяркуецца, што найболей бяспечным донарам кішэчнай мікрафлоры для хворага будзе чалавек з такой жа групай крыві, падобнымі генетычнымі асаблівасцямі і ладам жыцця. Лічыцца, што донар не павінен дзяліць з пацыентам жылое памяшканне, бо існуе вялікая імавернасць таго, што яны могуць мець адзін і той жа тып дэфектнай мікрафлоры.

Донар павінен мець нармальны штодзённы стул, у апошнія 6 месяцаў не прымаць антыбіётыкі і быць клінічна здаровым. Донар таксама павінен прайсці абследаванне на наяўнасць C. difficile для выключэння бессімптомнага носьбіцтва.

Атрыманы матэрыял праходзіць праз сіта шматлікіх аналізаў, каб пераканацца, што ён не змяшчае вірусаў, бактэрый або любых іншых паразітаў, якія могуць заразіць рэцыпіента. У цэлым, паводле ацэнак клініцыстаў, пасля гэтых тэстаў застаецца толькі 5% ад першапачатковага аб'ёму.

Што лечаць

FMT лічыцца эфектыўным метадам лячэння інфекцыі Clostridioides difficile, прычынай якой з'яўляецца бактэрыя, якая выпрацоўвае шкодны для сценак кішэчніка таксін. Гэтая інфекцыя выклікае вельмі моцную дыярэю. Яна ўзнікае спантанна ў выніку прымянення антыбіётыкаў, якія аслабляюць мікрафлору кішэчніка.

Інфекцыя C. difficile на сёння прызнаная адзіным пацверджаным паказаннем для атрымання фекальнай трансплантацыі. Кожны год інфекцыя паражае каля 120 тысяч новых людзей у Еўропе і выклікае 4000 смерцяў.

Згодна з даследаваннем, апублікаваным у 2021 годзе ў часопісе The Lancet, у 2019 годзе ў Еўропе выканалі амаль 2000 FMT, што адпавядае толькі 10% рэкамендаваных паказанняў.

TОбщая клиническая активность трансплантации фекальной микробиоты (ТФМ) в Европе и при инфекциях Clostridioides difficile с поправкой на 100 000 населения otal clinical activity of faecal microbiota transplantation (FMT) across Europe and for Clostridioides difficile infections adjusted to per 100,000 population Агульная клінічная актыўнасць трансплантацыі фекальнай мікрабіёты (FMT) па ўсёй Еўропе і для інфекцый Clostridioides difficile з папраўкай на 100 000 насельніцтва.
Агульная клінічная актыўнасць трансплантацыі фекальнай мікрабіёты (FMT) па ўсёй Еўропе і для інфекцый Clostridioides difficile з папраўкай на 100 000 насельніцтва. Звесткі на 2019 год. Крыніца: https://www.thelancet.com/

Гэтая новая тэрапія была ўключаная ў рэкамендацыі амерыканскіх і еўрапейскіх органаў аховы здароўя пасля публікацыі ў 2013 годзе першага рандамізаванага клінічнага даследавання, праведзенага групай даследчыкаў у Нідэрландах. Ляксы, звязаныя з C. difficile, зніклі пасля першай трансплантацыі больш чым у 80% пацыентаў.

Як адзначаюць аўтары артыкула ў інтэрнэт-часопісе Frontiers, FMT выкарыстоўваецца ў якасці эксперыментальнага метаду пры лячэнні сіндрому раздражнёнага кішэчніка, хваробы Крона, захворваннях печані, неўралагічных захворванняў (сярод іх — хвароба Паркінсана), эндакрынных захворванняў.

Эфект выкарыстання FTM звязаны з тым, што стан мікрабіёму кішэчніка адыгрывае значную ролю ў метабалізме лекаў, што ўплывае на іх эфектыўнасць.

Даследнікі з ЗША правялі параўнанне мікрафлоры кішэчніка ў хворых, якія праходзілі лячэнне ракавых захворванняў. Яны выявілі, што ў хворых, якія дрэнна рэагавалі на лячэнне, не хапала некаторых мікробаў. Гэта навяло іх на думку аб выкарыстанні «камбінаванай тэрапіі», якая ўключае TFM і хіміятэрапеўтычныя прэпараты.

Аднак эксперты папярэджваюць: цяпер TFM зарэкамендавала сябе толькі пры вельмі рэдкіх паталогіях, і да гэтага часу не вядомыя магчымыя наступствы гэтых перадач паміж людзьмі.

Чытайце яшчэ:

Навукоўцы адкрылі нечаканы эфект звычайнага слабіцельнага

Як мільярды мікраарганізмаў у кішэчніку могуць умацаваць ваша псіхічнае здароўе

Helicobacter pylori — небяспечная бактэрыя. Якія сімптомы хвароб, якія яна выклікае

Каментары3

  • mikola
    04.07.2023
    Zavumna. Ne mazliva.
  • даведка
    04.07.2023
    Собаки с огромным удовольствием пожирают человеческие фекалии, особенно если их плохо кормить.
  • Novaja ŭznaharoda?
    04.07.2023
    Ci pieršaja ilustracyja jość fotazdymka najnoŭšaje najvyšejšaje uznaharody Łukašenkaŭščyny — Ordena Załatoha Hnoju? Heta sapraŭdy, vydatna j dramatyčna adlustroŭvaje sutnaść dyktatury.

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах4

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →