Расійскія ўлады адмянілі правядзенне міжнароднага авіясалона МАКС-2023
Расійскія ўлады адмянілі правядзенне ў бягучым годзе Міжнароднага авіяцыйна-касмічнага салона (МАКС). Брытанская вайсковая разведка тлумачыць, чаму так.
Звычайна МАКС праводзіцца ў Падмаскоўі кожныя два гады і служыць асноўнай пляцоўкай дэманстрацыі апошніх расійскіх распрацовак у авіякасмічнай галіне, стабільна забяспечваючы Маскве абаронныя заказы з-за мяжы.
У гэтым годзе авіясалона не будзе. Па планах арганізатараў, салон адбудзецца ў наступным і 2025 годзе.
Магчыма, прычынай адмены МАКС сталі меркаванні бяспекі пасля серыі нападаў беспілотнікаў унутры краіны, як пішуць аўтары даклада. Арганізатары салона таксама павінны разумець, што ў гэтым годзе многія пастаянныя ўдзельнікі МАКС з высокай доляй імавернасці адмовіліся б удзельнічаць у выставе, што непазбежна адбілася б на яе рэпутацыі.
Расійская авіякасмічная галіна моцна пацярпела ад міжнародных санкцый, уведзеных супраць Масквы, а галоўнакамандуючы Паветрана-касмічнымі сіламі генерал Сяргей Суравікін вось ужо тыдзень не з'яўляецца на публіцы пасля няўдалага бунту Яўгена Прыгожына і, паводле звестак некаторых выданняў, магчыма, знаходзіцца пад арыштам.
Каментары