У Касцюковічах загарэўся халадзільнік, пацярпелі дзве маленькія дзяўчынкі
Увечары 1 ліпеня ў адной з кватэр пяціпавярховага дома ў Касцюковічах адбыўся пажар, паведаміў Следчы камітэт. Загарэўся халадзільнік, які стаяў у дзіцячым пакоі.
Пах гарэлага і дым заўважыла гаспадыня кватэры, яна знаходзілася ў суседнім пакоі разам з чатырохгадовай дачкой, якую ёй удалося вывесці на лесвічную пляцоўку. Але ў дзіцячым пакоі заставаліся яшчэ дзве яе дачкі — шасцігадовая і двухмесячная.
Вынесці гэтых дзяцей з кватэры жанчына самастойна не змагла, гэта зрабілі ратавальнікі. Беспрытомных дзяцей перадалі медыкам, за жыццё дзяўчынак цяпер змагаюцца лекары.
Каментары