Грамадства55

Наведнік фэсту ў Будславе: Не свята, а адны мянты

У гэтыя дні, 30 чэрвеня і 1 ліпеня, у Будславе (Мінская вобласць) праходзіць традыцыйны фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай.

Арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці на сёлетняй урачыстасці ў Будславе. Фота: catholic.by

Сёлета 25 гадоў з часу каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі. На свята з гэтай нагоды прыбыў былы папскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці.

Наведнікі заўважаюць, што кідаецца ў вочы вялікая колькасць міліцыянтаў.

«Міліцыянтаў у штацкім пар 15 заўважыў. За бібліятэкай — МАЗ сувязі ад Міністэрства абароны, з разгорнутымі антэнамі. Там і бусік чорны стаяў, а ў ім АМАП, чалавек дзесяць. І вельмі шмат супрацоўнікаў ППС, чалавек сто. Не свята, а адны мянты», — падзяліўся назіраннямі адзін з тых, хто прыехаў на фэст.

Фэст у Будславе шмат год збірае вернікаў з усёй Беларусі і не толькі. Некаторыя ідуць на свята пешкі. Так, пешая пілігрымка з Мінска сёлета выйшла 26 чэрвеня — за пяць дзён яны прайшлі 125 кіламетраў.

У маі 2021 года ў касцёле здарыўся вялікі пажар. Святыня была моцна пашкоджаная, грошы на яе аднаўленне збіралі ўсёй краінай.

Каментары5

  • Дзеля справядлівасці
    01.07.2023
    Неабходна адзначыць, што прысутнічаюць і супрацоўнікі КДБ, некаторыя ў сутанах.
  • FOX SB
    01.07.2023
    Галимый концлагерь. Страну в задницу привратили :(
  • Маскоускiя папы i польскiя ксяндзы
    01.07.2023
    Свята з мянтамi. Дзiуна што увогуле далi правесцi гэты фест. Вiдаць трэба паказаць што у канцлагеры усё не так дрэнна

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?17

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку пажару на турэцкім курорце загінулі 10 чалавек, 32 атрымалі раненні

У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць9

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан4

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?17

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →