Грамадства22

Ці прыляцеў Яўген Прыгожын у Беларусь? У кожным разе не сваім самалётам

Пра тое, ці прыехаў у Беларусь кіраўнік ПВК «Вагнер», спрабавалі даведацца па розных каналах. Але пакуль што дакладнай інфармацыі пра яго прыбыццё няма, усё абмяжоўваецца чуткамі.

Расійскае выданне «Фонтанка» 26 чэрвеня патэлефанавала ў прэс-службу Лукашэнкі, але там не змаглі адказаць, ці прыбыў ужо Яўген Прыгожын у Беларусь. Супрацоўнік прэс-службы заявіў, што «няма такой інфармацыі», і прапанаваў адправіць запыт.

Расійскі тэлеграм-канал Brief паведаміў сёння днём, што Прыгожына нібыта бачылі ў мінскім гатэлі Green City на Каменнай Горцы. Аднак пацвярджэнняў гэтай інфармацыі няма. Журналістам RTVI, якія патэлефанавалі ў гатэль, сказалі, што не выдаюць інфармацыю пра гасцей, гэта канфідэнцыйная інфармацыя.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» пры гэтым сцвярджае, што абодва самалёты Прыгожына — у Расіі. Першы бізнэс-джэт BAe 125-800B (RA-02731) з 22 чэрвеня знаходзіцца ў Маскве. Другі, асноўны самалёт Embraer Legacy 600 (RA-02795), учора з Санкт-Пецярбурга лётаў на поўдзень Расіі і позна ўвечары вярнуўся ў Санкт-Пецярбург. Такім чынам, як мінімум на сваіх самалётах Яўген Прыгожын у Беларусь не прылятаў.

У такім разе ён мог ці прыляцець з Расіі рэгулярным рэйсам альбо на самалётах ВКС Расіі ў Мачулішчы, ці прыехаць на машыне. Пацвярджэння ні для якога з гэтых шляхоў няма.

Каментары2

  • Грин сити
    26.06.2023
    Тут ужо.
  • Ёсік
    26.06.2023
    Займайцеся сваім жыцьцём. Што зьменіцца, калі ён сюды прыедзе? Лукашэнка-блазан паедзе асабіста сустракаць, усе прапагандысты напішуць у сваіх блогах, па тб для ябацек раскажуць, як дзед з Вумкай спыніў грамадзянскую вайну ў расеі? На ўспамін прыйшлі школьныя часы майго дзяцінства, калі было цікава аб зэках пачуць. Вось і зараз усім стала цікава пра зэка паслухаць. Лепш глядзіце, куды даляр папёр, што зноў кошты папруць, бо сярэдні заробак за травень узьляцеў (так па БТ сказалі, а яны не маняць, як і кіраўнік краіны).

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна забараніла чыноўнікам і вайскоўцам карыстацца месенджарам Telegram

Больш за паўмільёна беларусаў знаходзяцца ў Еўрасаюзе — Чалы14

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска14

«Барысаўдрэў» выпусціў запалкі з мудрымі думкамі3

Самалёт F-16 ва Украіне мог разбіцца ад аскепкаў расійскай ракеты7

Пад Мінскам загарэлася прадпрыемства

Польская еўрадэпутатка выступіла ў падтрымку беларускіх палітвязняў па-беларуску6

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы20

«Тры месяцы харчаваўся жабамі». На Херсоншчыне УСУ ўзялі ў палон расійскага марпеха з дапамогай дрона «Баба Яга»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Галоўнае
Усе навіны →