Блогерка-ябацька выйшла замуж за прапагандыста з «Мінскай хвалі»
Пра змены ў асабістым жыцці Сцюша Тайм — адна з блогерак, якія змаглі раскруціцца, дзякуючы дэманстратыўнаму «патрыятызму» ў 2020 годзе — распавяла ў сваім інстаграме.
Жаніха сабе дзяўчына выбрала тых жа палітычных поглядаў. Васіль Данілаў працуе прапагандыстам на радыё «Мінская хваля». Сярод рубрык з яго ўдзелам ёсць, напрыклад, падкаст «Не мяшкі варочаць». У ім Данілаў з простымі, але ідэалагічна выверанымі людзьмі, абмяркоўвае розныя тэмы — ад абстаноўкі на заходняй мяжы Беларусі да выбараў у ЗША.
У адрозненне ад іншых прапагандыстаў, якія рабілі сёлета маштабныя і вельмі дарагія вяселлі, (напрыклад, рэпарцёрка БТ Лідзія Заблоцкая і вядучая Анастасія Рудская), гэтая пара зрабіла ўсё сціпла. Спачатку схадзілі ў ЗАГС Цэнтральнага раёна Мінска, потым Сцюша Тайм крыху патанчыла непадалёку ад цырка і паспявала з сяброўкай песню Ірыны Алегравай «Свадебные цветы», а потым невялікая кампанія пасядзела ў кафэ «Бярозка».
Павіншаваць маладзёнаў у каментарыях у інстаграме паспяшаліся ўсе зоркі прапаганды — ад Канстанціна Прыдыбайлы да Алены Ланской.
Нагадаем: Сцюша (сапраўднае імя Настасся Савіцкая) пачала займацца блогінгам яшчэ да 2020 года, але заўважылі яе дзякуючы праявам «патрыятызму».
Як казала сама дзяўчына, у жніўні 2020 года яна не змагла змаўчаць, хоць да гэтага займалася забаўляльным кантэнтам.
«У мяне маці і бацька педагогі, былі ў выбарчай камісіі. Пачаўся жахлівы хейт, пагрозы. Тады сказала бацькам: «Не хвалюйцеся, я профі, год у інтэрнэце», — і пачала запісваць ролікі», — расказвала блогерка ў адным з інтэрв'ю.
Дзяржпрапаганда яе заўважыла. Так са студзеня 2021 года пачалася яе тэлевізійная кар'ера на СТБ. Паралельна з працай на тэлеканале дзяўчына працягвала ўдзельнічаць у праўладных мерапрыемствах і аўтапрабегах. Настасся выкладала фоты з Наталляй Эйсмант і відэаабдымкаў з Лукашэнкам.
На чацвёрты дзень пасля пачатку вайны Сцюша апублікавала відэа, дзе пазіруе з расійскім сцягам пад трэк Алега Газманава «Вперёд, Россия!» (цяпер яно недаступна).
З часам месца для «патрыятычнага» кантэнту ў стужках Сцюшы Тайм амаль не засталося. Вясною мінулага года завяршылася і тэлевізійная кар'ера дзяўчыны.
Настасся пайшла ў бізнэс. У шапцы профіля ў інстаграме яна называе сябе экспертам па прасоўванні бізнэсу і асабістага брэнду ў СМІ і сацыяльных сетках. Але ж яе працоўная кніжка ляжыць на тым самым радыё «Мінская хваля», дзе працуе яе цяпер ужо муж Васіль Данілаў. Анастасія Савіцкая афіцыйна працуе там спецыялісткай па развіцці.
Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?
У Гродне сотня чалавек змагалася за букет нявесты. Прычым яны не былі гасцямі на вяселлі
Спявак Пётр Ялфімаў зноў ажаніўся
Колькі сёлета каштуе зрабіць вяселле ў Мінску? Рэальныя лічбы ад тых, хто нядаўна схадзіў у ЗАГС
Каментары
Свадебное пожелание—засунь себе свою рососию вперде ,хоть чем-то себя украсишь. Так-то нечем больше.