Грамадства33

Дваццаць гадоў таму. Дзе маглі пазнаёміцца Прыгожын і Лукашэнка

Увечары ў пятніцу Яўген Прыгожын узняў мяцеж, і наступны дзень мог стаць самым драматычным у гісторыі Расіі. Але гэтага не здарылася. Вечарам Прыгожын заявіў, што ўваходзіць у Маскву не будзе і вяртаецца ў палявыя лагеры. Паведамлялася, што пасярэднікам у перамовах выступіў Аляксандр Лукашэнка, які знаёмы з кіраўніком ПВК «Вагнер» 20 гадоў.

Яўген Прыгожын. Фота: AP

У біяграфіі Яўгена Прыгожына Беларусь практычна адсутнічае, хіба што ўспамінаецца гісторыя затрымання 29 ліпеня 2020 года ў Мінску групы з 32 «вагнераўцаў», якія транзітам праз Мінск накіроўваліся ў адну з афрыканскіх краін.

Бізнэс Яўгена Віктаравіча ў большай ступені быў звязаны з Санкт-Пецярбургам, дзе ён і нарадзіўся. Часткова ён быў звязаны з кулінарыяй: яго кампанія забяспечвала харчаваннем вышэйшых асоб дзяржавы, а самога Прыгожына называлі «асабістым поварам Пуціна».

«Аляксандр Лукашэнка падчас свайго візіту ў Расію ў 2002 годзе дазволіў папалуднаваць у кампаніі з прэзідэнтам Расіі ў Санкт-Пецярбургу ў плывучым рэстаране New Island, — расказаў aif.ru палітолаг і былы прапагандыст Аляксандр Зімоўскі, які тады прысутнічаў у складзе беларускай дэлегацыі на гэтым мерапрыемстве. — Гэты плывучы рэстаран, вар'яцка папулярны сярод фінансавай і палітычнай эліты, належаў тады якраз Яўгену Прыгожыну. Яго і пазнаёмілі з беларускім кіраўніком. Уладзімір Пуцін раней на гэтым судне прымаў прэзідэнта Францыі Жака Шырака і Джорджа Буша-малодшага.

Лукашэнку абед спадабаўся, за што ён асабіста падзякаваў Яўгену Прыгожыну і паціснуў яму руку. Але вось казаць, што яны апошнія 20 гадоў неяк падтрымлівалі стасункі, немагчыма.

Лукашэнка пра Прыгожына ведае якраз як пра кіраўніка ПВК, але ў выніку перамоваў з апошнім мог успомніць і пра свае кулінарныя ўражанні. Аднак, хутчэй за ўсё, ролю адыграла цяпер якраз абяцанне бяспекі на тэрыторыі Беларусі».

Па словах эксперта Аляксандра Зімоўскага, «Прыгожын памрэ ў Беларусі ад нуды» — дзейнасць ПВК тут забароненая, а нашэнне зброі прадугледжваецца толькі для дзяржаўных структур, арміі, МУС і КДБ.

«Магчыма, досвед Яўгена Прыгожына можа быць запатрабаваны ў Афрыцы, дзе ў Мінска ёсць некаторыя камерцыйныя праекты», — выказаў меркаванне Зімоўскі.

***

23 чэрвеня Прыгожын абвясціў, што ідзе «на Маскву», бо не хоча, каб Расія жыла «ў карупцыі і хлусні». Ён заклікаў не супраціўляцца наймітам, інакш яны будуць знішчаць усіх, хто ім будзе замінаць.

Ужо раніцай «вагнераўцы» ўзялі пад кантроль частку вайсковых аб'ектаў Растова-на-Доне і высунуліся ў бок Масквы, прайшоўшы Варонежскую, Ліпецкую і Тульскую вобласці.

У Расіі распачалі супраць яго крымінальную справу, Пуцін назваў мяцеж здрадай, а ў Маскве і вобласці ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.

Аднак ужо ўвечары Прыгожын абвясціў, што разварочвае калоны і ідзе назад. У Крамлі заявілі, што справу супраць яго закрыюць, сам верхавод ПВК «пойдзе ў Беларусь». Таксама яны паабяцалі не пераследаваць яго наймітаў. Гэта стала нібыта следствам перамоваў Прыгожына з Аляксандрам Лукашэнкам. Таксама стала вядома, што калоны ПВК «Вагнер» могуць пайсці ў Беларусь.

 

Каментары3

  • олен
    26.06.2023
    пригожин что потребовал -и врядли это шоб ему лукашенко вино наливал, войско рб с народом или с ..
  • Янка
    26.06.2023
    лукашэнка мог падтрымліваць кантакты з прыгожыным праз шэймана, які ў атачэнні лукашэнкі з'яўляецца галоўным па афрыканскім карысным выкапням. афрыканская гвардыя прыгожына магла удзельнічать у абароне радовішч ад канкурэнтаў, кантролі за працэсам, падаўленні страйкаў, абароне лагістыкі і г.д.
  • часам
    26.06.2023
    Эксперт Зімоўскі. Усрацца, а не жыць. Вы там зусім таго? Гэта пэўна ад заходніх свабод так дах зносіць...

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна забараніла чыноўнікам і вайскоўцам карыстацца месенджарам Telegram

Больш за паўмільёна беларусаў знаходзяцца ў Еўрасаюзе — Чалы14

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска14

«Барысаўдрэў» выпусціў запалкі з мудрымі думкамі3

Самалёт F-16 ва Украіне мог разбіцца ад аскепкаў расійскай ракеты7

Пад Мінскам загарэлася прадпрыемства

Польская еўрадэпутатка выступіла ў падтрымку беларускіх палітвязняў па-беларуску6

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы20

«Тры месяцы харчаваўся жабамі». На Херсоншчыне УСУ ўзялі ў палон расійскага марпеха з дапамогай дрона «Баба Яга»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Галоўнае
Усе навіны →