Грамадства4040

Кампраміс між Пуціным і Прыгожыным дасягнуты пры пасярэдніцтве Лукашэнкі — яго прэс-служба

Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што Лукашэнка па дамоўленасці з Пуціным вёў перамовы з Прыгожыным і нібыта дабіўся поспеху.

Паводле прэс-службы Лукашэнкі, калі сёння раніцай прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін праінфармаваў Лукашэнку пра сітуацыю, яны дамовіліся наконт сумесных дзеянняў.

Пасля таго Лукашэнка выйшаў на сувязь з Яўгенам Прыгожыным. Перамовы доўжыліся ўвесь дзень, і ў выніку бакі «прыйшлі да дамоўленасці аб недапушчальнасці развязвання крывавай бойні на тэрыторыі Расіі».

Яўген Прыгожын нібыта прыняў прапанову Лукашэнкі аб спыненні руху ўзброеных вагнераўцаў на тэрыторыі Расіі і далейшых кроках па дээскалацыі напружання.

«На гэты момант на стале — абсалютна выгадны і прымальны варыянт развязвання сітуацыі, з гарантыямі бяспекі для байцоў ПВК «Вагнер», — сцвярджае Лукашэнкава прэс-служба.

Чытайце таксама:

Лукашэнка на фоне падзей у Расіі правёў дзве нарады

«Здраднікі Радзімы панясуць непазбежную кару». Як выглядаюць галоўныя старонкі беларускіх дзяржаўных медыя на фоне мяцяжу ў Расіі

Рада бяспекі Беларусі заклікала, каб прадоўжылася «цяжкая, вымушаная і апраўданая місія па абароне рускіх людзей на Данбасе»

Каментары40

  • Фантазер са Шклова
    24.06.2023
    Не слухайце гэтае п..дюка i яго росказнi. Не будзе прыгожын кляваць на гэта.
  • Жыве Беларусь! Слава Украiне!
    24.06.2023
    У сваiх марах гэты калхазан дамовiуся)))). Прыгожын ведае , што калi ён спынiцца, то атрымае кулю у лоб. Свабоду Татарстану, Чачнi, Якуцii, Башкiрыi iншым!
  • Беня
    24.06.2023
    Гэний самы настаящы.

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы1

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы

Усе навіны →
Усе навіны

Смешны выпадак у «Мінск-Свет»: нейкі маладзён сцягнуў калядны вянок, але разлічыўся за гэта 10 рублямі

За год машына страціла амаль палову цаны. Уласнікі электрамабіляў скардзяцца, што іх машыны імкліва таннеюць8

Лосік схуднеў, Пачобут трымае марку, Аляксандраў выязджае на пазітыве. Што з палітзняволенымі журналістамі з ПК-12

Лукашэнка: Беларусы нічым не адрозніваюцца ад людзей, якія нарадзіліся ў Пскове ці Ленінградзе22

Беларуска запісала тыкток пра вяртанне сына са школы — і сабрала 7 мільёнаў праглядаў5

У Маскве забілі канструктара крылатых ракет26

Беларускія дэмакратычныя сілы правядуць з'езд у Варшаве ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі4

Былы юрыст штаба Бабарыкі купіў на аўкцыёне працу Марка Шагала2

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы1

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы

Галоўнае
Усе навіны →