Свет77

«Я разрываю свой кантракт». Адзін з асноўных каналаў «Вагнера» раз'юшана накінуўся на Прыгожына адразу ж пасля зліву мяцяжу ў Расіі

«Нікчэмны крымінальнік усім здрадзіў. Смяротны прысуд ён сабе забяспечыў».

Яўген Прыгожын. Фота: AP

Адзін з асноўных рупараў Прыгожына і ПВК «Вагнер» у тэлеграме ўзбунтаваўся супраць свайго гаспадара і памяняў сваю назву. Прычынай таму паслужыла тое, што «Прыгожын зліў мяцеж і ўсім здрадзіў».

Тэлеграм-канал AP Wagner з больш чым 200 тысячамі падпісчыкаў быў адным з галоўных распаўсюджвальнікаў інфармацыі ад Яўгена Прыгожына падчас яго мяцяжу ў Расіі. Аднак пасля адыходу вагнераўцаў ад Масквы адміністратар канала заявіў, што «разрывае кантракт» і мяняе назву рэсурсу (цяпер яго назва — Alex Parker Returns).

Канал стаў раз'юшана крытыкаваць Прыгожына за яго ўчынак і пагражаць смерцю. Вось як гэта выглядала.

«Да сённяшніх падзей мы рыхтаваліся загадзя. Усіх інструктавалі, што і як рабіць. Стаяла задача справакаваць эвакуацыю топавых чыноўнікаў і кіраўніцтва з Масквы. Далей мы павінны былі займаць будынкі міністэрстваў. Планы былі грандыёзныя, але адзін сумнеўны палітык зліўся за адзін дзень. Гэта ганьба», — піша адзін з галоўных «вагнераўскіх» тэлеграм-каналаў.

Нагадаем, што ўчора Прыгожын аб'явіў аб пачатку ваеннага мяцяжу. У выніку наступных дзеянняў ПВК «Вагнер» здолела захапіць некалькі расійскіх гарадоў і вялікімі калонамі рухалася да Масквы, справакаваўшы моцную паніку ў расійскай эліце і грамадстве. Але потым усё раптам спынілася, і цяпер амніставанага Прыгожына адпраўляюць у Беларусь.

Каментары7

  • Гісторыя паўтараецца?
    24.06.2023
    Гітлераўская «Ноч доўгіх нажоў», падчас якой ён забіў сваіх уласных штурмавікоў, каб прадухіліць пераварот, адбылася ў чэрвені й ліпені. Ці заб'е ў чэрвені й ліпені штурмавікоў Вагнера новы Гітлер, Уладзімір Пуцін?
  • Matulka Mikoły
    25.06.2023
    mikola, Oj, synku! Jak ty pišaš, nia maje sensu. Niapravilna pišaš, užyvaješ litary, jakich niama ŭ biełaruskaj movie. Mianie rasčaroŭvaješ. Kožny dzień ja ciabie adpraŭlała da škoły. Što tam zrabiŭ, Mikolku? Ničoha?
  • Не назіраць а дзейнічаць для свабоды Беларусь!
    25.06.2023
    Гісторыя паўтараецца?, нашая справа не назіраць, не ныць, а аднаўляць сувязь са знаемымі, далучацца да плана Перамога і рыхтавацца да дзеянняў у Беларусі. І распаўсяджваць інфармацыю

     

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»37

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →