Навука і тэхналогіі99

Батыскаф пацярпеў крушэнне ад імплозіі. Тлумачым, што такое імплозія

Як лічаць спецыялісты, прычынай катастрофы батыскафа, што спрабаваў апусціцца да «Тытаніка», стала «катастрафічная імплозія» — выбух, скіраваны ўсярэдзіну, а не вонкі, як гэта больш распаўсюджана. Тлумачым, што гэта за з'ява.

батыскаф «Тытан» батискаф "Титан" bathyscaphe "Titan"
Батыскаф «Тытан». Фота: афіцыйны сайт OceanGate

Выданне The Wall Street Journal адзначае, што ваенна-марскія сілы (ВМС) ЗША, правёўшы аналіз сваіх акустычных звестак, выявілі «анамалію, якая адпавядае імплозіі або выбуху» паблізу з месцам апускання «Тытана» ў момант страты сувязі з апаратам.

Імплозія — гэта працэс, пры якім аб'екты руйнуюцца ў выніку сціску (або здушвання) саміх сябе. У супрацьлегласць выбуху, які павялічвае абʼём, імплозія памяншае займаны абʼём і канцэнтруе матэрыю і энергію.

Сапраўдная імплозія звычайна складаецца з розніцы паміж унутраным (нізкім) і вонкавым (высокім) ціскам або ўнутранымі і вонкавымі сіламі, якая настолькі вялікая, што структура сціскаецца ўнутр самой сябе або ў прастору, якую яна займала, калі гэта не цалкам цвёрды абʼект.

explosion and implosion эксплозія і імплозія эксплозия и имплозия
Пры выбуху (злева) сіла выпраменьваецца знутры. Пры імплозіі (справа) аб'ект руйнуецца пад уздзеяннем знешняй сілы. Фота: Wikimedia Commons

Імплозія — гэта ключавая частка гравітацыйнага калапсу вялікіх зорак, які можа прывесці да ўтварэння звышновых, нейтронных зорак і чорных дзірак.

Іншым прыкладам можа служыць электронна-прамянёвая трубка, у якой існуе высокі вакуум. Калі вонкавая шкляная абалонка пашкоджаная, можа адбыцца небяспечны выбух. Праз сілу выбуху аскепкі шкла могуць ляцець вонкі з небяспечнай хуткасцю.

Але не ва ўсіх выпадках імплозіі адбудзецца разбурэнне. Калі абʼект быў раней цвёрдым, то імплозія звычайна патрабуе, каб ён прыняў больш шчыльную форму: у сутнасці, каб ён стаў больш канцэнтраваным, сціснутым або ператварыўся ў новы матэрыял, які шчыльнейшы за арыгінал.

З пагрозай імплозіі сутыкаюцца ўсе падводныя апараты, бо падчас апускання павялічваецца розніца паміж унутраным і вонкавым ціскам. Чым ніжэйшае апусканне, тым больш ціск марской вады перавышае ціск усярэдзіне судна.

Пры імплозіі частка матэрыялу, змешчанага ўсярэдзіне абʼекта, можа адскочыць ад цэнтра і вылецець вонкі. Ці частка матэрыялу, што знаходзіцца на краях абʼекта, можа быць выкінутая вонкі пры сціску ўнутраных частак. Гэта і адбылося з батыскафам «Тытан», які апускаўся на значную глыбіню.

Як раней паведамляла NBC, у студзені 2020 года генеральны дырэктар OceanGate Стоктан Раш заявіў, што корпус судна «Тытан» «паказаў прыкметы цыклічнай стомленасці». Праз гэта дапушчальная глыбіня апускання была паніжаная да 3000 метраў, што на 860 метраў менш за глыбіню залягання «Тытаніка».

Чытайце яшчэ:

Абломкі батыскафа «Тытан» знайшлі за 500 метраў ад «Тытаніка». Катастрафічныя разбурэнні

Кампанія OceanGate афіцыйна паведаміла пра гібель людзей, якія знаходзіліся ў батыскафе «Тытан»

Каментары9

  • Bhagawan
    23.06.2023
    Słova niejkaje składanaje ŭspomnili. Korpus batyskafu nie vytrymaŭ hłybinnaha cisku i jaho spluščyła.
  • mikola
    23.06.2023
    Krushenne Baciskafa ad *czalaveczai glupasci*! Navosta tudy byla ehac ?!
  • Гость
    23.06.2023
    Это та ситуация когда жажда денег превозобладала над здравым смыслом обеспечить необходимо-возможный уровень безопасности , что подтверждается информацией обнародованной NBC.
    “Пилот OceanGate, нанятый для проведения пилотируемых испытаний подводных материалов, заявил пять лет назад в судебных документах, что он был уволен после того, как предупредил, что углеродная оболочка Титана не была должным образом протестирована, чтобы убедиться, что она может безопасно спуститься до 4000 метров.
    Когда он пожаловался, что OceanGate будет подвергать опасности клиентов, Лохридж сказал в судебных документах, что ему дали "10 минут, чтобы немедленно очистить свой стол".

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Усе навіны →
Усе навіны

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

Трэнеру брэсцкага «Дынама» стала кепска пасля перамогі над БАТЭ — яму тэрмінова зрабілі аперацыю на сэрцы1

У Мінску пайшоў снег ФОТА1

Прарасійская палітык на чале амерыканскай разведкі? Гэта як паглядзець13

Узламаная ўнутраная сетка Нацыянальнага банка Беларусі. Што вядома?10

«Сёння выбары сапраўдныя, а не як у 2020-м». Гайдукевіч запэўнівае, што не будзе здымацца з выбараў8

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА13

У Расіі мужчына, які выдаваў сябе за ўдзельніка «СВА» і спрабаваў утапіць дзяўчыну праз сінія валасы, пайшоў з турмы на вайну і загінуў7

Рэзідэнты ПВТ пералічылі грошы на выбарчую кампанію Лукашэнкі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Галоўнае
Усе навіны →