Культура99

Безгустоўны знак на гары Дзяржынскай пастаўлены незаконна. Вінаватых прыцягнуць да адказнасці

Актывісты звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбай хаця б выправіць памылкі на знаку і пазначыць на ім назву гары, але адказ ведамства здзівіў. 

Новы знак на гары Дзяржынскай. Фота: «Мінская праўда»

Архітэктурны знак «Сцяг Радзімы» на Дзяржынскай гары адкрылі 12 мая, напярэдадні Дня дзяржаўнага сцяга, герба і гімна. Гэты дзень адзначаецца штогод у другую нядзелю мая і прымеркаваны да праведзенага 14 мая 1995 года Лукашэнкам рэферэндуму, паводле вынікаў якога бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» былі замененыя на ранейшыя сімвалы савецкай Беларусі.

Новы помнік выкананы архітэктарам Армэнам Сардаравым і майстрам па метале Уладзімірам Канонікам у выглядзе стэлы на пірамідальным пастаменце, увянчанай закручаным нібы свярдзёлак чырвона-зялёным сцягам. Кароткі надпіс на знаку змяшчаў адразу дзве памылкі, а таксама на ім адсутнічала назва самой вяршыні. Стары знак-камень пакладзены пад дарожным паказальнікам каля павароту да гары. 

Устаноўка за недзяржаўныя грошы дазволіла пазбегнуць конкурсу эскізных праектаў і рэалізаваць даволі безгустоўны, на думку спецыялістаў, помнік. Але цяпер выявілася, што ён пастаўлены незаконна.

Надпіс на знаку з дзвюма памылкамі. Фота: «Мінская праўда»

Міністэрства культуры Беларусі ў сваім адказе звярнула ўвагу, што парадак стварэння або рэканструкцыі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва вызначаны адмысловым Палажэннем. Паводле яго Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт мусіў звярнуцца ў ведамства па заключэнне аб стварэнні (рэканструкцыі) твора мастацтва, чаго зроблена не было. Не разглядалася пытанне і на пасяджэнні Мінскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве.

Адказ Міністэрства культуры Беларусі аб законнасці ўзвядзення знака на найвышэйшым пункце краіны. Фота: тэлеграм-канал Vuholnik

У сувязі з гэтым Міністэрства скіравала ліст аб прыпыненні работ па рэканструкцыі памятнага знака, неабходнасці няўхільнага выканання дзейнага заканадаўства і прыцягнення да адказнасці службовых асоб за яго парушэнне.

Найбольш рэалістычным, на нашу думку, выглядае варыянт узаконьвання ўжо пастаўленага знака і выпраўлення памылак на ім. Але ўлічваючы вельмі нізкую мастацкую вартасць, то варта было б цалкам дэмантаваць яго і правесці адкрыты конкурс на лепшы праект. Як мы адзначалі раней, калі б на гары была пабудаваная хаця б 30-метровая вежа агляду, то перад турыстамі адкрываліся б панарамы Мінска, Налібоцкай пушчы і іншых мясцовасцяў ад Маладзечна да Стоўбцаў. Прынамсі, гэта ў разы цікавей, чым аглядаць безгустоўны арт-аб’ект.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Назар
    23.06.2023
    Дык не да законаў
  • Acab
    23.06.2023
    Спадару Раўбіч, вашыя "хаця б трыццацімэтровая" скарылі маё сэрца. Дазвольце самааддана ў тры зьмены зарабіць на любым заводзе на хаця ж трыццацімэтровую, бо вам, знаўцу мастацкіх вартасьцяў, на такія нязначныя акалічнасьці ня наўмецца часу
  • Грынч
    23.06.2023
    Acab, эстонцы да вайны змаглі, а ў сільнай і працвітаюшчай Беларусі дагэтуль не могуць. 

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам25

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Усе навіны →
Усе навіны

У Абхазіі перакрылі дарогі, патрабуючы вызваліць затрыманых актывістаў апазіцыі. Што вядома1

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?12

Журналісты назвалі імёны імаверных забойцаў лётчыка-перабежчыка Максіма Кузьмінава2

Пуцін даў пасмяротна Героя Расіі генералу, які загінуў у п'яным ДТЗ на матацыкле2

ТАСС апісала, як людзі з Курскай вобласці вяртаюцца ў разрабаваныя УСУ дамы. Але ў тым горадзе стаяла толькі расійская армія

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы11

Забыты на дзесяцігоддзі антыбіётык можа стаць зброяй супраць супербактэрый3

Вучоныя зафіксавалі, як сперматазоіды парушаюць адзін з законаў фізікі3

Аўтамабіль хуткай дапамогі ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных пуцях у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам25

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Галоўнае
Усе навіны →