У Вільні пакажуць тры дакументальныя фільмы пра падзеі ў Беларусі ў 2020 годзе
Гледачам пакажуць фільмы «Кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы, «Што мы будзем рабіць заўтра» Максіма Шведа і «Чым я магу вам дапамагчы» Кацярыны Маркавец, паведамляе тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».
Паказ адбудзецца 23 чэрвеня (пятніца) у 19:00 у кінатэатры Pasaka (вул. Святога Ігната (Šv. Ignoto), 4), у межах «Тыдня супраць катаванняў». Уваход вольны.
Пасля паказу адбудзецца гутарка з рэжысёрам Максімам Шведам. Вось што сам аўтар напісаў пра падзею:
«На жаль, большасць беларускіх фільмаў пасля 2020 цяжка даюцца гледачам — гвалт і суцэльная траўма. Таму, калі мяне папрасілі параіць работы, якія будуць у тэму тыдня супраць катаванняў, то варыянтаў хапала.
Але я зусім забыўся пра кароткаметражку, у якой распавёў сваю ўласную гісторыю, а дакладней, падзяліўся фрустрацыяй. Глядзець яго мне цяжка і зараз, бо да разгубленасці дадалося пачуццё ўсёахопнай марнасці і разуменне, што прымальнага адказу на пытанне «Як адзін чалавек можа так ставіцца да другога?», падчас вайны няма».
Каментары