Пасол Круты: Праз год-два ўсе маршруты будуць пераарыентаваныя на расійскі кірунак
«Праз год-два ў Беларусі не будзе праблем з лагістыкай», — упэўнены пасол у Расіі Дзмітрый Круты.
Праз год-два ў Беларусі не будзе праблем з лагістыкай, бо ўсе маршруты будуць пераарыентаваныя на ўсходні кірунак, пра гэта заявіў кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Расіі Дзмітрый Круты, як піша «Спутнік».
Пры гэтым ён адзначыў, што праблемы з адгрузкай прадукцыі праз Захад адчуваюць і кампаніі, якія не падпадаюць і ніколі не падпадалі пад санкцыйныя абмежаванні.
У сувязі з гэтым, на думку Крутога, адказ адзін — шукаць новыя маршруты і пераарыентавацца на ўсход.
Беларусь, па словах пасла, у гэтым кірунку ўжо зрабіла вельмі вялікую працу, пераарыентаваўшы больш за 10 мільёнаў тон грузаў за кароткі прамежак часу па маршрутах, па якіх раней ніколі не працавала.
«Гэта вялікая сфера задач для нашых галін», — падкрэсліў беларускі пасол.
Разам з тым ён дадаў, што яна вельмі паспяхова вырашаецца па шырокім спектры галін: ад металургіі і хіміі да дрэваапрацоўкі.
«І цяпер гэтыя каналы проста пашыраюцца, маштабуюцца. І калідоры Поўнач і Поўдзень, Далёкі Усход, Сібір, Урал — гэта выдатныя маршруты. Кантэйнерныя цягнікі ў Кітай. Прыкладаў дзясяткі, сапраўды», — адзначыў Круты.
Каментары