Каментары да артыкула

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне

  • Беларусы
    05.10.2024
    Пазьняк улез па загаду лукi каб тармазiць вызваленне Беларусi. Усё перанакiроўвае на Юкрэйн, а нам што, дроны i зброя не патрэбны???
  • Астап
    05.10.2024
    Беларусы, прыдзі да мяне, я дам табе парабэлум
  • Беларус
    05.10.2024
    Беларусы, такім як вы хопіць канапы з 30ці гадовым цвіком.
  • Hast
    05.10.2024
    Дзякуй!!!
  • "лідар нацыі"
    05.10.2024
    "на перыяд вызвалення Беларусі"
    якім чынам ён хоча вызваляць Беларусь? ваенным? бамбуючы зямлю, руйнуючы гарады і забіваючы беларусаў, якія тут жывуць?
  • Здрада
    05.10.2024
    "лідар нацыі", не. Ен за гаранта незалежнасьці Лукашэнку.
  • Шахед з пад калінкавічаў
    05.10.2024
    "лідар нацыі", вас даўно ўжо бамбіць расея
  • Гарамбуш
    05.10.2024
    "лідар нацыі", вы манипулируете, ибо туда куда приходит война, обычно люди оттуда уходят. Боитесь умирать? Самоорганизуйтесь и боритесь против лукашенко, что бы не пришла война в Беларусь.
  • площча сваюоды
    07.10.2024
    "лідар нацыі", жывуць? Не, гэта не жыццё. Жыццё вернецца на гэту зямлю пасля ўзброеннай барацьбы.
  • -_-
    05.10.2024
    Шахед з пад калінкавічаў, гэта вас бамбіць ад майго нязначнага каментара
  • Блазну
    06.10.2024
    -_-, ключавое слова нязначнага
  • -_-
    06.10.2024
    а што - хіба значны ? )
    не ну... зразумела, што ў нашай казачнай краіне каментары часам маюць такую "важкасць", што за іх нават саджаюць
  • "лідар нацыі"
    05.10.2024
    Гарамбуш, шпашіба за шавет
    а вы тым часам шо ?
  • Гарамбуш
    05.10.2024
    "лідар нацыі", моя совесть чиста, тогда когда нужно было бороться - я боролся, а не оставался в стороне наблюдателя или хатаскарйника. А как известно, крайняя хата горит первой - так что нечего тут уже плакаться и давить на жалость. Это законы природы
  • лідар нацыі
    06.10.2024
    Гарамбуш, чаму пішаце па-расейску? і хто вам плюсануў? таварышы з адзела? ці сам з розных канфіскаваных прылад?
  • Гарамбуш
    06.10.2024
    лідар нацыі, ой, давай не претворяйся типа ты оппозиционер и за беларускую мову топишь и якобы заподозрил во мне товарища майора, ибо это же лукашистский тезис, типа "страх, что будут бомбить беларусов"
  • і палоўнік баршча табе на голова, палкоўнік
    06.10.2024
    "и якобы заподозрил во мне товарища майора,"
    чо? дык вы ўсяго толькі маёр? не. не мой узровень
  • а
    05.10.2024
    дык вось чаго ў гэтага - Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь ( https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/352713 ) дах паехаўшы... пасля сустрэчы з пазняком
  • э
    05.10.2024
    Мад., зноў Ти абзацы расстаўляеш, як Тобі хочацца.. ррр
  • Здрада
    05.10.2024
    а, не праўда. Зянон Станіслававіч гарой за Лукаку
  • Пытаннечка
    05.10.2024
    а, а што не так?
  • а
    05.10.2024
    Утачніця Пытаннечка
  • Б
    06.10.2024
    а, прышлі мне свае кантакты
  • Ў
    06.10.2024
    па ходу яны ў вас ёсць
  • Здрада
    05.10.2024
    а як жа гарант незалежнасьці Зянон Станіслававіч?
    Пінка гаранту не будзе?
  • Зянон
    06.10.2024
    Здрада, спачатку табе
  • Nick
    05.10.2024
    Спасибо американцу-Позняку за то, что не туалетную бумагу на фронт из Польши привез, а помощь, обратную беларусами Бельгии.
  • Блазну
    06.10.2024
    Nick, а што сабраў і прывёз ты, дб?
  • службоўдзілу
    06.10.2024
    Блазну, якія ж у вас аднатыпныя хамскія "каментары"
  • Абменны фонд
    05.10.2024
    А што не зрабілі вы, тролі лукашысцкія
  • танк ю
    05.10.2024
    прыкідваю карцінку, як Сьветач разам са Сьветай уязджае на танку ў зруйнаваны Мінск, а потым піша мемуары, што гэта выключна оркі здзейснілі, маўляў
  • T-64M
    05.10.2024
    Украінец кажа абсалютную праўду! Вызваленне можа пачацца менавіта з Беларусі. Беларусь гэта слабая зьвяно у ланцугу.
  • Скажыце мне
    05.10.2024
    Прачытаў адзін раз, прачытаў другі....
    Два пытанні:

    1. Ад каго ён вызваляць сабраўся, ад любімага ім адзінага гаранта незалежнасці? Значыць Пазньяк здраднік-інтрыган: хоча паперыць "гаранта незалежнасці" і сам ўзурпаваць уладу, прыехаўшы на замежным танку.

    2.Пазьняк і Усаў гэта увесь "Рух Вольная Беларусь" ці ёсць яшчэ нехта трэці?
    Каго прадстаўляюць гэтыя 2 (Два) чалавекі, ад імя каго яны, прабачце, шэпчуцца і якія "дарожныя карты" падпісваюць?
  • былы пазьняковец
    05.10.2024
    Скажыце мне, Пазьняк здраднік інтрыган
  • Пазняковец
    06.10.2024
    былы пазьняковец, Валі ты адсюль, табе да лукі трэба
  • У сухім астатку з напісанага:
    05.10.2024
    перадалі тое, што сабралі дыяспары.
  • Чытайце першакрыніцы
    06.10.2024
    У сухім астатку з напісанага:, чытайце першакрыніцы, а не сухія астаткі ад Міколы Бугая.
  • Блазну
    06.10.2024
    У сухім астатку з напісанага:, дык і ты перадай, што сабраў
  • антисвет
    05.10.2024
    лепш бы расказаў, чым займаўся ад пары, як з'ехаў, да той пары, як пачаў хейціць нашу) сьвету
  • Хейтарка Светы
    05.10.2024
    антисвет, а што яна зрабіла, вашая Света? Вось праз яе беларусаў па ўсёй Еўропе дэпартуюць у Беларусь, бо там бяспечна.
  • антисвет
    06.10.2024
    госпадзе-божэ... яна ўжо мая ) цырк
    у мяне ёсць сяброўкі, знаёмыя, каляжанкі, з якімі цікава. разумныя. з гумарам. а з "маёй" сьветай я нават не ведаю аба што гаварыць
  • Андрусь
    05.10.2024
    З якімі канкрэтна ўкраінскімі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі сустрэўся сустрэўся лідэр руху Вольная Беларусь? Руху які складаецца з двух чалавек.
  • 345
    06.10.2024
    Андрусь , чаму? Са мной ўжо трое, а ты на чыім баку, троль лукашысцкі?
  • але ж не дае вам спаць пазняк )
    06.10.2024
    Андрусь , Мікола Бугай, залагіньцесь )
  • Андрусь
    06.10.2024
    345, пытанне было з якімі ўкраінскімі палітыкамі сустракаў лідэр руху з трох чалавек.
    Ваш адказ : ні з кім
  • ?
    06.10.2024
    Андрусь , а з кім з украінцаў сустрэлася ваша любімая піліпчукча?
  • Вялікі Дзякуй Зянону Пазьняку
    05.10.2024
    Вялікі Дзякуй, Зянон Станіслававіч, за вашу працу!
  • Актуальна
    06.10.2024
    Зянон Пазьняк пра перадзел сьвету пасьля нападу Расеі на Грузію, палітвязьняў, гандаль Лукашэнкі з Захадам, і як Расея падпальвае вайну паміж Ізраілем і Іранам.
    Усё актуальна і сёньня.

    https://www.youtube.com/watch?v=5bykO32uG-Y
  • Поўны тэкст, бо ў артыкуле няма спасылкі
    06.10.2024
    Паездка прадстаўнікоў Вольнай Беларусі ва Украіну

    Ад 21-га верасьня па 1-ы кастрычнік прадстаўнікі Нацыянальнага-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" Павел Усаў і складальнік гэтай інфармацыі (Зянон Пазьняк) знаходзіліся ва Украіне, спатыкаліся зь беларускімі ваярамі палка імя Каліноўскага і вайсковага аддзелу "Тур" (дзейнічае ў Курскай вобласьці), з камандзірам палка Каліноўскага Паўлам Шурмеем, з сябрамі грамадзкага руху "Каліноўцы", а таксама з украінскімі палітыкамі і грамадзкімі дзеячамі.

    У пэрыяд візыту ў Кіеў быў перагнаны аўтамабіль "Фольксваген", ахвяраваны для палка Каліноўскага беларусамі Бэльгіі. Таксама былі перададзены два дроны FPV ад суполкі "Вольнай Беларусі", што зьбірае дроны. Сінхронна з гэтай паездкай Фундацыя "Вольная Беларусь" на просьбу Палка Каліноўскага аплаціла і выкупіла для Палка бінакуляр начнога бачаньня (коштам шэсьць з паловай тысячаў эўра) для пошукаў і эвакуацыі параненых у начны час.

    Задача візыту -- падрыхтаваць грунт дзеля супольных дзеяньняў беларускіх змагарных аддзелаў на пэрыяд вызваленьня Беларусі. З гэтай мэтай была зроблена паездка ў горад Сумы (горад на мяжы з Курскай вобласьцю), а таксама прынята дэклярацыя аб намерах прадстаўнікамі "Вольнай Беларусі" і грамадзкай арганізацыі "Каліноўцы", сутнасьць якой -- падтрымка беларускіх вайсковых дзеяньняў і дапамога ўкраінцам у змаганьні з рашысцкай агрэсіяй ва Украіне і наступная каардынацыя дзейнасьці беларускіх аддзелаў дзеля вызваленьня Беларусі. Вынікам намераў павінна стаць пагадненьне аб сумеснай дзейнасьці НВР "Вольная Беларусь", грамадзкага руху "Каліноўцы" і іншых беларускіх патрыятычных арганізацыяў (якія далучацца да пагадненьня).

    Адначасна былі наладжаныя кантакты з украінскімі СМІ, адбыліся выступы па тэлебачаньні з інфармацыяй пра становішча ў Беларусі і пра адносіны з Украінай.

    Агульнае ўражаньне ад паездкі станоўчае. У палку імя Кастуся Каліноўскага пасьля структурных рэформаў ідуць добрыя працэсы асэнсаваньня ролі палка і змаганьня дзеля вольнай будучыні Беларусі. Некаторыя ваяры, якія раней адыйшлі ад палка, зноў вяртаюцца ў полк. Наладжана сістэма папаўненьня палка дабраахвотнікамі (пра канкрэтыку паступленьня ў полк напішам пазьней).

    Памятайма, што вольная будучыня Беларусі і вяртаньне ў вольную Беларусь будзе залежыць ад таго, ці будзе ў беларусаў вызвольная армія, што змагаецца з рашысцкім агрэсарам. Уступайце ў полк Каліноўскага! Слава Айчыне!

    4 кастрычнік 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК
  • У сухім астатку з напісанага
    06.10.2024
    Поўны тэкст, бо ў артыкуле няма спасылкі , у сухім астатку:
    1. Пералалі ці прысутнічалі пры перадачы, гэта не ўдакладняецца, маэмасці, што сабралі беоарускія дыяспары.

    2. Усаў і Пазьняк паезалі ад на Украіну і падпісалі дэкларацыю пра свае намеры. Навошта езаць, факс паламаўся, ці што?
    Малайцы канешне, хоць маглі б ў сваёй варшаўскай кватэры падпісаць яе за вячэрай. За апошнія тыдні Пазьняк фантануе сваімі заявамі і дэкларацыямі. Чым ьы старое дзіця не цешылася, абы хата не згарэла.

    3. "азнаёмілі СМІ, выступілі на тэлебачанні" пра становішча на Беларусі... Гэта зусім смешна: чалавек 28 год тут не быў, навіны даведваецца з СМІ.... і вучыць СМІ як і што на Беларусі.
    Пазьняк сціпла не напісаў, што ён там даводзіў украінскім СМІ. Што Лукашэнка лепшы з лепшых? Адзіны гарант суверэнітэту і незалежнасці? Ашсе астатнія "нейкія людзі" і "нішто"?
    Падобна, што ў Усава, Пазьняка і Дунды адна метадычка на траіх.

    Такое ўражанне, што старому дзеду абы выступіць ў ролі "лідара нацыі", гэта як наркотык, а што там гаварыць на публіку ўжо не важна. Таму і піша не пра сутнасць размоў, а пра свае прыемныя ўражанні ад візіту. Таму мутныя усавы і цягаюць яго як фігавы лісток, імя ж па інерцыі гучнае - Зянон Пазьняк.

    4. Даводзіць, як Качанава, пра незаменнасць Лукашэнкі і падпісваць нейкія прыватныя дэкларацыі пра "змагарскія аддзелы" тут ўжо або апраніся, або крыжык здымі.
    Тлумачэнне тут толькі адно: старому дзеду мроіцца, што УСУ, Каламойскі і Буданаў зробяць яго прэзідэнтам Беларусі.
    Транзіт ўлады на самазакаханага нарцыса ва ўзросце 80+?
  • Зянон Пазьняк перадаў дроны Палку Каліноўскага
    06.10.2024
    Відэа: Зянон Пазьняк перадае сабраныя беларусамі дроны Палку Каліноўскага і запрашае далучыцца да ініцыятывы па зборы дронаў.
    https://youtube.com/watch?v=2Uoe4uba3Hw
  • Зянон Пазьняк ва Украінскіх СМІ
    06.10.2024
    Што Зянон Пазьняк даводзіў украінскім СМІ. Зянон Пазьняк: рэальная ацэнка апазіцыі, сілавое зрынаньне Лукашэнкі, ядзерныя пагрозы Пуціна.
    https://m.youtube.com/watch?v=-Drqt1Z42ok
  • Кілер троляў
    06.10.2024
    У сухім астатку з напісанага , можа ты, троль лукашысцкі ўзначаліш?
  • У сухім астатку з напісанага
    07.10.2024
    Кілер троляў, каму ўзначаліць праблемы няма, народ ўжо выбраў - Святлана Ціханоўская.
    Ці гэта для "пытанне-кілер троляў-абмены фонд" навіна? Сядзелі дзесяткі год перад тэлеэкранам з Пазьняком і выпалі з жыцця? Разам з Пазьняком. Таму разам і пырскаеце жоўцю на ўсіх. І застаецца пішчаць ад радасці, што далі пастаяць пры перадачы ваеннай гуманітаркі, сабранай іншымі. Як той іспалкомаўскі, што рэжа стужку, "падараваўшы" людзям дзіцячы сад або кавалак тратуара.
  • Кабінет Ярмошынай
    07.10.2024
    У сухім астатку з напісанага, Ціханоўскую абрала Ярмошына, калі зарэгістравала яе замест мужа і ўсіх іншых, хто хацеў зарэгістравацца, але ім адмовіла Ярмошына.
    А народ ужо абіраў з таго, што абрала Ярмошына.
    Ці Света ўжо забылася зусім, што ішла замест мужа?
  • Freddy
    06.10.2024
    А яшчэ фундацыя «Вольная Беларусь» на просьбу Палка Каліноўскага аплаціла і выкупіла для палка бінакуляр начнога бачання коштам шэсць з паловай тысяч еўра для пошукаў і эвакуацыі параненых у начны час.

    Мне интересно куда тратит миллиарды долларов администрация зеленского если даже боевым подразделениям не хватает необходимого оборудования?
  • Зяленскі
    06.10.2024
    Freddy , а ты сёння куды патраціў свае грошы?
  • Цікава
    06.10.2024
    Аўто, 2 дрона, бінакуляр. Мала засталося хлопцаў.
  • Беня
    06.10.2024
    ... бінакуляр начнога бачання коштам шэсць з паловай тысяч еўра...
    P. S. Может лучше в своей голове что-то поискать?
  • Блазну
    06.10.2024
    Беня, пашукай
  • хм
    06.10.2024
    «Как управляется мир и разгораются войны? Дипломаты лгут журналистам и верят своей же лжи, читая ее в газетах» (Карл Краус)
  • Ганьба
    06.10.2024
    не нашай ніве
  • голас з залатога ванітаза
    06.10.2024
    Ганьба, згода
  • Перапалох у лукашысцкім куратніку
    06.10.2024
    У каментах перапалох. Пазьняк з'ездзіў ва Украіну і невядома (для лукашыстаў) аб чым і з кім дамовіўся.
  • У сухім астатку з напісанага
    07.10.2024
    Перапалох у лукашысцкім куратніку , а вось паназірайце і падумайце, для чаго Украіна сёння па чарзе забаўляецца з беларускімі "тожа апазіцыяй"? Вось Пракоп'еў пабегаў там... Вось нейкія кабінетныя "стратэгічныя гульніс зладзілі ў Румыніі але паведамілі на цэлы свет... Цяпер Пазьняк... Сустрэліся, пагаманілі - давай наступнага!
    Адзіная мэта гэтых украінскіх дыпламатычных забавак - паказаць як паслядоўна Украіна трымае дыстанцыю ад ОСЦ. І тут наракаць на Зяленскага грэх. Грэх толькі беларусам спадзяваца, што табе дадуць разгарнуцца там, акрамя як пайсці на фронт ваяваць.
  •