Эканоміка1313

«Мы пазажыраліся». Што гавораць беларускія дальнабойнікі пра канкурэнцыю з азіятамі

Апошнім часам у краінах ЕС з'явілася тэндэнцыя наймаць кіроўцаў-дальнабойнікаў з далёкай Азіі. Напрыклад, з Індыі. Вядома, што Індыя — краіна з амаль паўтара мільярда насельніцтва. Што наконт гэтага думаюць нашы кіроўцы, ці не пацясняць іх у краінах Еўрасаюза азіяцкія калегі? Разбіраўся «Ганцавіцкі час».

Кіроўца-азіят на еўрапейскім паркінгу

У чэрвені 2023 года індыйская прэса паведамляла, што ў гэтай краіне набіралі кіроўцаў для працы ў Венгрыі. Ім абяцалі заробак ад 1125 да 1687 еўра. Паводле адкрытых крыніц, сярэдні заробак у Індыі складаў да 400 даляраў у месяц, таму, вядома, прапанова для індыйскіх кіроўцаў здаецца прывабнай. Ці не баяцца ў сувязі з гэтым беларускія кіроўцы канкурэнцыі?

«Мы пазажыраліся»

Дальнабойнік Аляксандр расказаў, што бачыў на працы ў Еўропе нават калег з Філіпін. Ён распавёў, якія плюсы для працадаўцаў у такіх кіроўцаў.

«Я працаваў з узбекамі, яны тут больш часта. А ў адной фірме быў нават з філіпінцамі. У чым зацікаўленасць? Ну, вядома, у меншай аплаце працы. Мы тут бліжэй да ЕС, «пазажыраліся». Хочам 85—100 еўра ў суткі. Азіяты ж працуюць за 50—60 еўра, а то і менш.

А для працадаўцы ёсць плюсы. Тыя ж самыя індыйцы або філіпінцы на англійскай мове размаўляюць свабодна. А мы англійскай практычна не ведаем. Вазьмі 100 беларусаў або 100 украінцаў, ну пяць чалавек з іх будуць ведаць англійскую мову. А вазьмі 100 філіпінцаў — з іх пяць толькі не будуць ведаць англійскую.

Прыязджаюць, працуюць нармальна. Я асабліва не меў кантактаў, яны больш са сваімі землякамі маюць зносіны».

Спыталіся, ці не баіцца Аляксандр канкурэнцыі:

«Мне здаецца, яны моцнай канкурэнцыі нам не складуць. Усё ж такі Еўропа ёсць Еўропа, для нас гэта больш звыкла, чым для іх. А для іх гэта іншая цывілізацыя. Я думаю, яны доўга затрымлівацца не будуць: прыехалі, зарабілі грошай і з'ехалі. Аснову будуць складаць палякі, літоўцы, латышы, украінцы, беларусы», — упэўнены Аляксандр.

«Канкураваць трэба па прафесійных якасцях»

Кіроўца Сяргей — з Беларусі. Доўга працаваў «на кругах» (на маршрутах ЕС — Расія — Казахстан). Цяпер, у сілу сітуацыі, якая склалася, працуе ў літоўскай фірме.

Ён лічыць, што не трэба распаўсюджваць міфы пра калег з Азіі. І калі кіроўца будзе прафесіяналам, то не мае значэння, з якой ён краіны, працу знойдзе.

«Асабіста я лічу, што ўсё гэта грэблівае стаўленне і міфы пра іх — гэта не што іншае, як адсутнасць разумення канкурэнтных пераваг. Нашы кіроўцы нічым не лепшыя і не горшыя за кіроўцаў з Азіі і Афрыкі. А з пераваг толькі месца пражывання, якое бліжэй да Еўропы.

Я лічу, што канкураваць трэба не па нацыянальнасці і месцы пастаяннага пражывання, а па прафесійных якасцях. Такіх, як веданне нормаў і правілаў перавозкі грузаў, замежных моў і ўсяго астатняга, што звязана з прафесіяй».

«Яны таксама хочуць лепшай долі»

У чаце дальнабойнікаў па Еўропе выказаўся кіроўца Арцём:

«Яны таксама хочуць лепшай долі. Плюс на англійскай нармальна размаўляюць. З адным меў зносіны на паркінгу ў Галандыі, былы лекар-фізіятэрапеўт. Стэрэатыпны індыец з турбанам, ён кажа, што ад працы кіроўцам нерэальна кайфуе.

Я ўпэўнены, што калі б беларусам адкрылі мяжу цалкам, без лішняй цяганіны з візамі, нашых вадзіл было б праз аднаго», — кажа Арцём.

Ці будзе канкурэнцыя з індыйцамі?

На гэтае пытанне лепш, напэўна, адказаць некаторымі лічбамі. У Індыі дальнабойнік зарабляе ў месяц каля 35 тысяч рупій — гэта менш за 400 даляраў. У ЕС ён можа зарабляць у тры-чатыры разы больш. Але гэта больш за шэсць тысяч кіламетраў ад дому.

Індыйскія кіроўцы ўжо працуюць у такіх буйных еўрапейскіх кампаніях, як Girteka, Waberer's і іншых. У Індыі няма недахопу працы для кіроўцаў. І нават наадварот: на 100 грузавікоў прыпадае толькі 70 кіроўцаў. Гэта значыць, у Індыі дэфіцыт кіроўцаў.

У такіх умовах часта мае значэнне псіхалагічны фактар: прасцей працаваць дома, бліжэй да сям'і, хоць і будзеш мець меншы заробак. У Індыі кіроўца без працы не застанецца.

Беларускіх і ўкраінскіх дальнабойнікаў у ЕС усё больш

Паводле статыстыкі, у 2022 годзе ў Польшчы было выдадзена 36 649 пасведчанняў кіроўцы для асоб з Беларусі, а таксама 59 108 — для асоб з Украіны. Гэта значыць, што на адзін атэстат беларуса прыпадала 1,6 атэстата ўкраінца.

Прыток беларускіх кіроўцаў значна паскорыўся. Для параўнання, у 2021 годзе на адзін атэстат з Беларусі прыпадала 2,7 — з Украіны (суадносіны 60 960 да 22 378). У 2020 годзе розніца была яшчэ больш прыкметнай, бо на адну «чырвоную паперу» беларуса прыпадала цэлых 3,2 украінца (суадносіны 48 858 да 15 307).

Каментары13

  • Дальнобой
    18.06.2023
    Что за бред, статья ни о чём! Сначала узнайте об оплате труда дальнобойщикам согласно законам Евросоза, и гиртеке и вайдберису за такую оплату труда будет капут, влантана уже банкрот, то же будет ждать и этих РАБотадателей.
  • Айтишник
    18.06.2023
    Дальнобой, ничего не бывает вечным, как и ваш ставка в 80€ за сутки. Поэтому, развивайтесь и учите лучше английский. Со знанием только одного русского ваш ждет российский камаз.
  • даведка
    18.06.2023
    В Беларуси уже молодые менты с вышкой уходят с офицерских должностей в уголовном розыске в дальнобойщики.

«Дамоклаў Меч». Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі, што гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі25

«Дамоклаў Меч». Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі, што гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Мітрапаліт Веніямін назваў адну з першых спраў Грамадскай рады па маральнасці — адмянілі спектакль, які паказвалі 10 гадоў13

Як выглядаюць двары ў новым распіяраным жылым комплексе ВІДЭА9

Масква абяцае дапамогу Мінску на выбарах 2025 года «ў выпадку дэстабілізацыі»14

Украінскія беспілотнікі ўначы атакавалі тры расійскія спіртзаводы11

Беларускі сцяганосец на Алімпіядзе ў Токіа стаў рыэлтарам2

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары102

Маляваныч расказаў, колькі ў яго скралі тэлефонныя махляры і чаму паверыў ім20

«У ZUS акруглілі вочы: яны ніколі пра такое не чулі». Як беларусы пераводзілі пенсію з Беларусі ў Польшчу5

Зімовую форму мінскіх даішнікаў таксама памянялі ФОТЫ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дамоклаў Меч». Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі, што гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі25

«Дамоклаў Меч». Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі, што гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →