Усяго патроху

Зніклы кот уз'яднаўся з гаспадарамі праз 11 гадоў

Лёсам жывёлы зацікавілася супрацоўніца службы абароны жывёл Крыстал Альфрэдсан. Яна атрымала ліст аб хворым каце, які трапіў у адзін з прытулкаў у горадзе Джэксанвіл. У жывёліны быў мікрачып, але запісаны на ім нумар тэлефона гаспадароў быў неактыўны.

Супрацоўніца не спыніла пошуку і знайшла актуальны нумар тэлефона па адрасе дома, які захаваўся на мікрачыпе. Крыстал адправіла паведамленне з апісаннем ката і адрасам, дзе цяпер знаходзіцца жывёла.

Праз некалькі гадзін уласніца ката Анжэла Грын прыехала ў прытулак. Яна была здзіўленая, калі ўбачыла свайго ўлюбёнца. Жанчына расказала, што ката завуць Дэрэк і яму 13 гадоў. Цяпер ён жыве разам з сям'ёй і іншым катом па мянушцы Сэдрык.

Анжэла таксама падзялілася фатаграфіямі з сямейнага архіва: кот Дэрэк з сынам Анжэлы 11 гадоў таму і ў дзень, калі гадаванец вярнуўся ў сям'ю.

Каментары

Былы вядучы «Зоны Х» Лукша: З тэлефона супрацоўніка БТ Маркаву адправілі смс «ідзі нах**» — а павесілі на мяне5

Былы вядучы «Зоны Х» Лукша: З тэлефона супрацоўніка БТ Маркаву адправілі смс «ідзі нах**» — а павесілі на мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Інфармацыя пра закрыццё Comedy Club аказалася жартам4

«Ляжаў раздзеты ў машыне і пільнаваў мяне». Ганну Бонд пераследуе маньяк9

Іран паставіў Расіі балістычныя ракеты без пускавых установак1

Карпенка сказаў пра чатыры магчымыя даты выбараў. Але назваў толькі адну1

Мінчанка спрабавала купіць лекі па фальшывым рэцэпце і атрымала 11 гадоў строгага рэжыму5

12-гадовы Аляксей Маёраў пачаў у «Рэале» з перамогі і звання найлепшага бамбардзіра

Зачынены ўніверсітэт у цэнтры Мінска выставілі на продаж. Кошт уражвае

У Віцебску за «садзейнічанне экстрэмізму» будуць судзіць жанчыну з першай групай інваліднасці4

Літва можа перадаць Украіне пажарныя машыны з Беларусі, прызначаныя для Зімбабвэ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы «Зоны Х» Лукша: З тэлефона супрацоўніка БТ Маркаву адправілі смс «ідзі нах**» — а павесілі на мяне5

Былы вядучы «Зоны Х» Лукша: З тэлефона супрацоўніка БТ Маркаву адправілі смс «ідзі нах**» — а павесілі на мяне

Галоўнае
Усе навіны →