У Лідскім РАУС на выхадных раптоўна памёр 37-гадовы мясцовы паэт, удзельнік фестываляў сучаснага мастацтва Дзмітрый Сарокін.
Пра гэта напісаў у твітары праваабаронца Сяргей Сыс са спасылкай на знаёмага памерлага. Гэтую інфармацыю пацвердзіла крыніца «Медыязоны».
Прычына, па якой Дзмітрый Сарокін апынуўся ў РАУС, невядомая. Аднак, як распавёў знаёмы Дзмітрыя, сілавікі затрымлівалі яго раней і здымалі з ім відэа.
Прычына смерці Дзмітрыя невядомая. Пахаванне прызначана на аўторак.
Дзмітрый працаваў як дызайнер, маркетолаг, мастак-канструктар, мерчандайзер у розных кампаніях. Ён скончыў Лідскі тэхнічны каледж па спецыяльнасці «тэхнік-механік», а потым вучыўся ў Інстытуце прадпрымальніцтва і парламентарызму на дакументазнаўцу.
Каментары