Жыхары Шабекіна скардзяцца, што не могуць датэлефанавацца да гарачай лініі па эвакуацыі
Занадта шмат людзей жадаюць з'ехаць з 40-тысячнага горада.
Мясцовая адміністрацыя не зрабіла ніякіх пунктаў збору людзей, бо гэта небяспечна. Жыхароў імкнуцца вывозіць на машынах і невялікіх аўтобусах. Як піша «Подъём», сітуацыя вельмі напружаная.
«Горад абстрэльваюць. Горад эвакуіруецца, і адміністрацыя ў прынцыпе нам дапамагае. Але я не магу датэлефанавацца па тых тэлефонах, якія пазначаныя, таму што занадта шмат людзей хоча з'ехаць адсюль. Яны [ўлады] кажуць, што даюць машыны і аўтобусы, але гэта трэба кудысьці ісці. А дайсці да аўтобуса — гэта праз снарады, небяспечна.
Гэта, вядома, не паніка, але ўсе хочуць выратаваць сваё жыццё, жыццё дзяцей. Лепш з'ехаць», — цытуе выданне мясцовага жыхара.
Каментары