Падлікамі заняўся Мінсельгасхарч і прывёў лічбы ў сваім тэлеграме.
На пачатак 2023 года ў нас у краіне налічвалася 22,7 тысячы коней, з іх больш за 95% — у сельгасарганізацыях і ў насельніцтва. У фермерскіх гаспадарках — 1 тысяча, або 4,4%.
Пры гэтым у фермерскіх гаспадарках утрымліваюцца коні розных парод.
Перспектывы развіцця конегадоўлі ў сваіх гаспадарках фермеры бачаць у выкарыстанні коней для пракату, турызму, аматарскага спорту, у развіцці іншых напрамкаў актыўнага адпачынку, у вырошчванні і продажы маладняку, у абслугоўванні прыватных падворкаў.
Развіваецца і мясная конегадоўля, у тым ліку з акцэнтам на экспартныя пастаўкі.
Каментары