Сход з рэек 12 грузавых вагонаў адбыўся на перагоне Куэнга — Прыіскавая двухшляховага ўчастка Забайкальскай чыгункі, паведамляе прэс-служба ГУ МНС Забайкалля. Праз аварыю затрымліваецца цягнік Уладзівасток—Масква.
«Уначы 21 мая на перагоне Куэнга-Прыіскавая двухшляховага ўчастка Забайкальскай чыгункі адбыўся сход, паводле папярэдняй інфармацыі, 12 вагонаў грузавога цягніка. Пацярпелых няма, пагрозы экалогіі няма. У выніку здарэння парушаны габарыт суседняга шляху. Рух цягнікоў па перагоне часова прыпынены», — гаворыцца ў паведамленні.
Намеснік старшыні ўрада Забайкалля Аляксей Сяргейкін сцвярджае, што з рэек сышлі 13 вагонаў, 8 перакулілася.
Ці стала прычынай здарэння дыверсія, не паведамляюцца.
На тэрыторыі Расіі, а таксама ў анексаваным ёй Крыме, рэзка вырасла колькасць дыверсій. З 1 студзеня да 12 мая адбыліся як мінімум 57 спроб дыверсій на чыгуначных шляхах, аб'ектах Мінабароны і энергетычных аб'ектах. Амаль 25% з іх адбыліся толькі за 13 майскіх дзён, падлічыла выданне «Вёрстка».
1 і 2 мая ў Бранскай вобласці адбыліся два падрывы чыгуначных шляхоў, з рэек сышлі два грузавыя саставы, адзін з іх — беларускі.
18 мая на чыгунцы ў Сімферопальскім раёне акупаванага Крыма адбыўся выбух. Са шляхоў сышлі пяць вагонаў са збожжам.
Каментары