Навука і тэхналогіі99

Вучоныя знайшлі супрацьяддзе ад паганкі

Бледная паганка з'яўляецца прычынай 90% усіх смяротных атручванняў грыбамі. Вучоныя вывучылі таксін, якія ўтрымлівае гэты грыб, і адшукалі сродак, які можа выратаваць жыццё. Але пры пэўных умовах.

Бледная паганка (Amanita phalloides)
Бледная паганка з'яўляецца прычынай 90% усіх смяротных атручванняў грыбамі. Фота: Wikimedia Commons

Вялікая небяспека бледнай паганкі ў тым, што яна падобная да шампіньёнаў, сыраежак, паплаўкоў ці зялёнак. Таму нярэдкія выпадкі атручэння з-за памылак пры вызначэнні віду падчас збору грыбоў.

Грыб мае некалькі таксічных поліпептыдаў, з якіх найбольш небяспечны — альфа-аманітын. Вучоныя ўпершыню яго выявілі менавіта ў бледнай паганцы. Ад назвы грыба (лат. — Amanita phalloides) атрымала назву і ўся група таксінаў.

Гэты таксін надзвычай тэрмаўстойлівы, таму прыгатаванне грыбоў не можа яму нашкодзіць. Для атручэння дастаткова каля 30 грамаў грыба.

Першыя сімптомы атручэння, такія як дыярэя, кішэчныя колікі або ванітаванне, часта зʼяўляюцца толькі праз 6—24 гадзіны, і таму занадта позна прачышчаць страўнік. Асаблівасцю інтаксікацыі зʼяўляецца так званы перыяд «ілжывага добрага стану», які наступае на трэці дзень і працягваецца ад двух да чатырох дзён.

Але гэта зманлівае выздараўленне. У гэты час таксіны паганкі наносяць шкоду пячонцы, узнікаюць парушэнні згортвальнасці крыві са страўнікава-кішэчнымі крывацёкамі, разбураюцца пячонка і ныркі. У выніку таксічнага гепатыту і вострай сардэчна-сасудзістай недастатковасці ў большасці выпадкаў наступае смерць у часавых межах 10 дзён пасля атручэння.

Нягледзячы на смяротны эфект, да гэтага часу незразумела, якія малекулярныя механізмы робяць альфа-аманітын такім таксічным. Таксама не існуе спецыфічнага супрацьяддзя. Але ў вучоных з Кітая і Аўстраліі атрымалася расшыфраваць малекулярную структуру таксіну і знайсці магчымае супрацьяддзе.

Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Nature Communications. 

Вучоныя выявілі, што бялок STT3B адыгрывае вырашальную ролю ў таксічнасці альфа-аманітыну. З дапамогай скрынінгу лекавых сродкаў навукоўцы выявілі, што індацыянін зялёны (ICG) можа інгібіраваць STT3B і такім чынам зніжаць яго небяспеку.

Індацыянін зялёны адметны тым, што выкарыстоўваецца ў медыцынскай дыягностыцы як кантраснае рэчыва, якое дапамагае вызначыць абʼём кровазвароту за хвіліну, даследаваць функцыі печані, дыягнаставаць крывацёк у печані і страўніку, а таксама захворванні вачэй.

Каб пацвердзіць вынікі скрынінгу, фармаколагі праверылі эфектыўнасць індацыяніну зялёнага, з аднаго боку, на культурах клетак чалавека і арганоідах печані (штучна створаных 3D-структурах, якія мадэлююць асноўныя функцыі і характарыстыкі печані ў лабараторных умовах), а з другога — на мышах.

Даследчыкі адзначаюць, што індацыянін зялёны быў эфектыўны ў блакаванні таксічнага дзеяння альфа-аманітыну на клеткі чалавека і, акрамя таго, павялічваў верагоднасць выжывання мышэй. Але толькі ў тым выпадку, калі прымяненне адбывалася на працягу чатырох гадзін пасля ўвядзення грыбнога яду. 

«Гэта можа быць звязана з тым, што альфа-аманітын у першыя гадзіны выклікае незваротныя пашкоджанні клетак, якія не могуць быць выпраўленыя з дапамогай індацыяніну зялёнага», 

— пішуць аўтары. Гэта азначае, што сродак варта ўводзіць як мага раней падчас лячэння.

Аднак, каб стварыць сапраўдныя лекі, трэба правесці інтэнсіўныя даследаванні, каб зразумець, як дакладна індацыянін зялёны блакуе шкоднае ўздзеянне альфа-аманітыну, і каб праверыць, ці бяспечны ён для выкарыстання ў людзей.

Навукоўцы таксама адзначаюць, што іх метад даследавання — камбінацыя генетычных эксперыментаў і кампʼютарнага мадэлявання — можа дапамагчы хутка знайсці новыя лекі ад іншых небяспечных рэчываў, якія ўплываюць на наша здароўе.

Чытайце яшчэ:

Ужыванне псілацыбінавых грыбоў можа дапамагчы пры дальтанізме?

Вучоныя даказалі, што расліны ўмеюць размаўляць

Чацвёра падлеткаў дзеля галюцынацый паелі сушаных мухамораў і трапілі ў рэанімацыю

Каментары9

  • Сарказм
    19.05.2023
    Ну все. Пайду бледные поганки жарить.)) Говари мне что эти грибы очень вкусные...
  • А потым дурні ў лякарні пакутваюць
    19.05.2023
    НН, прыбярыце гэты каментар, а то невукі сапраўды пайдуць есці ці сушыць мухаморы. Некаторыя блогеры-крывадушнікі ўжо нават пачалі рэкламаваць, піярыць і прадаваць сушоныя мухаморы. А потым дурні ў лякарні пакутваюць
  • Пархаты міколаг
    19.05.2023
    А потым дурні ў лякарні пакутваюць, невук - гэта вы і ёсць, бо заклікаеце ўтойваць навуковую інфармацыю. Гандаль мухаморамі - гэта таксама прадукт ВАШАЙ фантазіі. Я ж хацеў сказаць, што чытачу, напэўна, было б карысна ведаць пра шкоду спажывання шампіньёнаў у сырым выглядзе. Таксама не пашкодзіла б ведаць, у якіх выпадках трэба хвалявацца на магчымае атручванне мухаморамі, а ў якіх не.

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння падаражэў на шэсць капеек, еўра — на 122

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

«Дажынкі». Загадка падзабытай карціны Рушчыца8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →