Замаразкі таксама адступілі. Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е ў выхадныя і ў панядзелак.
У суботу без ападкаў, вецер слабы ды ўмераны. Ноччу тэмпература + 6..+11°С, месцамі — + 1..+ 5°С; максімальная днём — + 21..+26°С. У Мінску да +24°С.
Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе слаба падаць.
У нядзелю — пераменная воблачнасць. Днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Ноччу +5..+ 12°С, максімальная тэмпература днём + 20..+27°С. У Мінску +24°С.
У панядзелак, 15 мая, ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5..+ 12°С, максімальная днём + 20..+26°С, па захадзе краіны яна складзе + 18..+19°С. У Мінску + 23°С.
Каментары