Ва ўцечках ЗША раскрываецца інфармацыя аб меркаваных арганізатарах забойства Дар'і Дугінай
«Гэты напад мог прывесці да жорсткага адказу Расіі».
Ва ўчорашніх уцечках сакрэтных дакументаў ЗША, апублікаваных выданнем The Washington Post, змяшчаліся звесткі аб гібелі Дар'і Дугінай мінулым летам.
Паводле злітых дакументаў, да выбуху аўтамабіля з Дар'яй Дугінай можа быць датычна ўкраінская выведка, якая дзейнічала па загадзе ўраду.
«Пасля таго, як у жніўні пад Масквой з-за выбуху замініраванага аўтамабіля была забіта Дар'я Дугіна, хоць сам напад планаваўся на яе бацьку, заходнія чыноўнікі паведамілі Зяленскаму, што ў іх ёсць аператыўныя звесткі аб датычнасці яго ўрада да дадзенай акцыі», — напісаў The Washington Post са спасылкай на сакрэтную ўцечку Пентагона.
Заходнія краіны, паводле дакумента, назвалі гэты напад «правакацыяй, якая магла выклікаць жорсткую рэакцыю з боку Расіі». Бацька загінулай жанчыны Аляксандр Дугін з'яўляецца адным з галоўных ідэолагаў «рускага свету», які адмаўляе ідэю існавання Украіны і іншых нацыянальных дзяржаў на постсавецкай прасторы не пад ўладай Расіі.
Сама Украіна абвяргае свой удзел у забойстве Дугінай.
Каментары