Грамадства1414

«Калі мы аказаліся ў акопах па розныя бакі, то ўсё адно мусяць быць правілы». Лябедзька пра тое, чаму ўлады шантажуюць яго затрыманнем сына

Сына Анатоля Лябедзькі затрымалі ў канцы сакавіка. Тады яму далі 15 сутак за тое, што ён нібыта «чапляўся да міліцыянтаў». Пасля дадалі яшчэ 15. Анатоль Лябедзька расказаў, што вядома пра затрыманне, і выказаў сваю думку наконт таго, чаго гэтым хоча дабіцца рэжым.

«У нашай сям’і ніколі не было мэтаў выбудоўваць дынастыю палітыкаў»

Анатоль Лябедзька ўпэўнены, што Арцёма затрымалі выключна за тое, што ён сын апазіцыйнага палітыка.

«Майму сыну 37 гадоў, ён дарослы самастойны мужчына, у яго есць жонка і 4-гадовая дачка. Ён выдатны чалавек, беларус, еўрапеец.

Арцём працуе ў прыватнай фірме і палітыкай ніколі не займаўся. У нашай сям’і наогул ніколі не было такіх мэтаў, выбудоўваць нейкую дынастыю палітыкаў.

Такога імкнення не было ні ў тыя часы, калі я быў дэпутатам парламента ці лідарам партыі, ні цяпер», — кажа Лябедзька.

Арцём Лябедзька з дачкой

«Жонцы і маці казалі, што вечарам ён будзе дома»

Па Арцёма дадому, меркавана, прыязджалі супрацоўнікі КДБ. Але пратакол на хлопца склалі за тое, што ён нібыта прыйшоў да будынка РУУСа, лаяўся там і чапляўся да людзей.

«Адзін так званы сведка казаў, што ён нічога такога не заўважыў, але іншы засведчыў як трэба. І гэтага ўжо было дастаткова, каб «выпісаць» яму 15 сутак.

Мы дакладна не ведаем, хто да яго прыходзіў з вобшукам. Але наколькі я разумею, то, меркавана, яго затрымлівалі супрацоўнікі КДБ, бо яны звычайна паводзяць сябе больш культурна, чым губазаўцы. Жонка і маці былі сведкамі яго затрымання, але тыя сілавікі казалі ім, што забіраюць Арцёма на гутарку і што вечарам ён ужо будзе дома.

У РУУС Кастрычніцкага раёна яго даставілі ўжо а 20-й гадзіне. Выглядае, што быццам бы толькі з гэтага часу пачаліся яго правапарушэнні.

Таму нам дакладна не вядома, у якім ён быў статусе, пакуль ішоў вобшук, дзе ён быў потым і што з ім рабілі да 20-й гадзіны, пакуль на яго не завялі пратакол у пастарунку», — кажа Лябедзька.

«Ён цвёрда стаяў на тым, што не хоча нікуды з'язджаць»

Другі раз 15 сутак сыну Лябедзькі далі нібыта за тое, што ён ужо ў пастарунку не падпарадкоўваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі і аказваў ім супраціў.

«Пра тое, што ім няма чаго яму прад'явіць, кажуць артыкулы, па якіх судзяць Арцёма. «Непадпарадкаванне» — гэта менавіта тое, у чым вінавацяць людзей, калі яны нічога не парушалі нават з улікам бягучай сітуацыі, але пакараць чалавека ўсё адно трэба», — упэўнены палітык.

Лябедзька кажа, што абмяркоўваў з сынам пытанні, датычныя яго ад’езду з Беларусі, але той адмаўляўся, бо для яго было важна заставацца жыць у Беларусі.

«Хоць ён і не быў ніякім чынам датычным да палітыкі, у мяне былі засцярогі, што заставацца жыць у сучаснай Беларусі сыну апазіцыйнага палітыка можа быць небяспечна, але ён цвёрда стаяў на тым, што не хоча нікуды з’язджаць. Гэта было цалкам яго рашэнне. У яго ніколі не было мары з’ехаць з Беларусі, ён заўжды хацеў жыць тут на сваёй роднай зямлі», — успамінае палітык.

«Жонка дагэтуль жыве ў Мінску»

Тым не менш, нават для самога Лябедзькі затрыманне сына было шокам, бо ён не стаіць у першых шэрагах палітыкаў, якія могуць уплываць на сітуацыю.

«Так, адносна нядаўна прыходзілі да маёй жонкі, якая таксама дагэтуль жыве і працуе ў Мінску. Падчас візіту нагадвалі, што я знаходжуся ў вышуку, што на мяне заведзена некалькі крымінальных спраў. Гэтым да затрымання сына і абмяжоўваліся камунікацыі нашай сям’і з так званым сілавым блокам».

Жонка Анатоля працуе настаўніцай англійскай мовы ў школе. Палітык кажа, што адзінае, што яе вылучае на фоне іншых настаўніц — гэта тое, што яе не запрашаюць у афіцыйныя прафсаюзы, не даюць класнага кіраўніцтва і не бяруць у выбарчыя камісіі, але кіраўніцтва цэніць яе як добрага спецыяліста. 

«Калі ўмоўна ідзе вайна і мы аказаліся ў акопах па розныя бакі, то ўсё адно мусяць быць нейкія правілы. А тое, што гэтая ўлада бярэ ў закладнікі людзей, ставіць іх у першыя шэрагі, пачынае страляць за іх спінамі, то для мяне гэта дно».

Лябедзька кажа, што яго сын фактычна знаходзіцца ў закладніках рэжыму. Палітык не выключае, што, магчыма, Лукашэнка думае абмяняць палітвязняў на нейкі спіс апазіцыянераў за мяжой, таму, на яго думку, рэжым і вырашыў пайсці на такія крокі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Лябедзька: Я ніколі так не хацеў апынуцца на Акрэсціна, як гэтай ноччу

Каментары14

  • Лол
    14.04.2023
    Сын вядома павінен быць на волі, а вось спадар Лябедзька сваёй дзейнасцю столькі зла зрабіў беларускай нацыі, што павінен пайсці ў турму разам з персанажам, каторага выцягнуў у прэзідэнты. Бачылі вочы што рукі рабілі, як кажуць. Два старых камсамольца, да гэтага часу пішуць свае неда-канстытуцыі. Па спадару Лябедзьку, упэўнены, яшчэ будзе спец расследванне ў новай Беларусі. 
  • Праўдаруб
    14.04.2023
    Колькі ўжо можна пра гэта паўтараць? Фядута таксама дапамагаў, ды і народ яго калісьці сам выбраў. Дык што нам цяпер з усім гэтым рабіць? Спадар Лябедзька дарэчы ўсё зразумеў іі сышоў у апазіцыю яшчэ ў 90-х, а не пасля 2020 ці 2022
  • Alex
    14.04.2023
    Праўдаруб, нам ягонае разуменне не ўпала, разам з Фядуціным - хай вярнуць, што з кодлай сваёй прас**ў: выбары. І хай радуецца таму што для нас усіх арганізаваў.

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі афрыканцаў падманам прымусілі будаваць беспілотнікі2

Міністр абароны Ізраіля паабяцаў, што атака на Іран будзе «смяротнай, дакладнай і нечаканай»4

Сіноптыкі анансавалі моцныя дажджы на пятніцу1

Мінск патанае ў густым тумане1

Беларуска выйграла конкурс «Місіс Сусвет 2024»12

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →