Здароўе

Парадантоз спрычыняе і іншыя хваробы: нават паскарае дэменцыю

Сёння з’яўляецца ўсё больш доказаў сувязі парадантозу і парадантыту з іншымі, зусім нечаканымі захворваннямі: дыябетам, хваробамі сэрца, рэспіраторнымі інфекцыямі і дэменцыяй.

teeth зубы
Фота: pixabay

Ротавая поласць — ідэальнае месца для размнажэння бактэрый. Калі іх становіцца занадта шмат, гэта прыводзіць да захворванняў парадонта. Парадонт — гэта комплекс тканак, што атачаюць зуб. Да іх належыць дзясна, касцявая лунка, у якой месціцца корань зуба, а таксама звязкі зуба, што ўтрымваюць зуб у лунцы, уплятаючыся ў зубны корань і ў костку. 

Улічваючы факт, што арганізм уяўляе сабой складаную сістэму, розныя часткі якой моцна ўзаемазвязаны, неспрыяльныя ўмовы ў вашым роце могуць негатыўна паўплываць і на астатнія часткі вашага цела.

Хоць дагэтуль дрэнна вывучана, як менавіта бактэрыі ротавай поласці ўплываюць на здароўе ў цэлым, але колькасць падобных даследаванняў расце, выяўляючы магчымую сувязь парадантозу і парадантыту з цэлым шэрагам іншых захворванняў. The NYT прыводзіць некаторыя з гэтых даследаванняў, якія на сёння маюць найбольш пацверджаную прычынна-выніковую сувязь.

Цукровы дыябет

З усіх сувязяў паміж здароўем поласці рота і іншымі хваробамі найбольш доказаў на сёння мае сувязь між захворваннямі парадонта і дыябетам. Прычым сувязь гэта двухбаковая: захворванні парадонта павялічваюць рызыку дыябету і наадварот. Даследчыкі яшчэ не да канца разумеюць, як гэта працуе, але ёсць меркаванне, што сістэмнае запаленне, выкліканае захворваннем парадонта, можа пагоршыць здольнасць арганізма рэагаваць на інсулін.

Плюс існуе цікавае даследаванне, што ў дыябетыкаў, якія лечацца ад захворванняў парадонта, агульныя выдаткі на ахову здароўя зніжаюцца на 12—14%. У той жа час лекаванне ротавай поласці можа станоўча ўплываць на агульны стан хворых на дыябет.

Пнеўманія

Калі вялікая колькасць бактэрый з рота ўдыхаецца і асядае ў лёгкіх, гэта можа прывесці да бактэрыяльнай аспірацыйнай пнеўманіі. Аспірацыйная пнеўманія ўзнікае, калі ежа або вадкасць трапляюць у дыхальныя шляхі або лёгкія замест таго, каб праглынацца. Паведамляецца, што гэтая з'ява назіралася ў асноўным у пацыентаў шпіталяў або пажылых людзей у дамах састарэлых — то-бок да большай рызыкі схільныя людзі, хто не можа самастойна карыстацца ніткай або чысціць зубы. У такіх выпадках могуць дапамагчы прафесійная чыстка зубоў ці лячэнне парадонта антыбіётыкам.

Сардэчна-сасудзістыя захворванні

У справаздачы, апублікаванай у 2020 годзе, міжнародная група экспертаў прыйшла да высновы аб існаванні значнай сувязі паміж парадантытам і сардэчным прыступам, інсультам, назапашваннем бляшак у артэрыях і іншымі сардэчна-сасудзістымі захворваннямі.

Хаця даследчыкі і тут пакуль не зусім разумеюць механізм гэтай сувязі, некаторыя даныя сведчаць аб тым, што бактэрыі з рота могуць перамяшчацца ў артэрыі пацыентаў з захворваннямі сасудаў і патэнцыйна іграюць пэўную ролю ў развіцці хваробы.

У даследаванні 2019 года аналіз медычных карт амаль 250 000 здаровых дарослых жыхароў Паўднёвай Карэі выявіў, што на працягу прыкладна 10 гадоў у тых, хто рэгулярна чысціў зубы і праводзіў рэгулярную гігіенічную чыстку зубоў у стаматолага, была меншая верагоднасць узнікнення сардэчна-сасудзістых паталогій у параўнанні з пацыентамі з горшай стаматалагічнай гісторыяй. А Амерыканская кардыялагічная асацыяцыя яшчэ ў 2012 годзе заяўляла пра сувязь запалення дзяснаў з больш высокім узроўнем запаленчых бялкоў у крыві, звязаных з дрэнным сардэчным здароўем.

Ускладненні цяжарнасці

Існуе даследаванне, якое паказала, што лячэнне парадонта падчас цяжарнасці павялічвае вагу дзіцяці пры нараджэнні, а таксама зніжае рызыку заўчасных родаў і смерці плода або нованароджанага.

А ў даследаванні 2009 года даследчыкі выявілі, што бактэрыі поласці рота могуць перамяшчацца ў плацэнту, патэнцыйна адыгрываючы ролю ў развіцці сур'ёзнай інфекцыі плацэнты, што ў сваю чаргу можа прывесці да ранніх родаў або нават выклікаць небяспечныя для жыцця ўскладненні, калі пакінуць іх без увагі. Да таго ж бактэрыі з рота могуць актываваць імунныя клеткі, што цыркулююць у крыві, выклікаючы запаленне ў лоне маці, якое можа пашкодзіць плацэнту і тканкі плода.

Дэменцыя

Даследчыкі ўсё больш цікавяцца роляй здароўя ротавай поласці ў дэменцыі, асабліва хваробы Альцгеймера. Так, бактэрыі, звязаныя з парадантытам, магчыма, могуць уплываць на мозг непасрэдна праз «інфекцыю цэнтральнай нервовай сістэмы» або ўскосна, выклікаючы «хранічнае сістэмнае запаленне», якое даходзіць да мозга.

Аднак пакуль няма ніякіх доказаў таго, што бактэрыі поласці рота самі па сабе могуць выклікаць хваробу Альцгеймера. Такім чынам, захворванні парадонта — гэта толькі адзін з многіх фактараў рызыкі для людзей, схільных да хваробы Альцгеймера або іншых формаў дэменцыі.

Іншыя захворванні

Шэраг новых даследаванняў звязвае наяўнасць ротавых бактэрый з рэўматоідным артрытам і астэапарозам, з захворваннямі нырак і печані, а таксама ракам прамой кішкі і малочнай залозы. Але ж неабходны дадатковыя даследаванні, каб пацвердзіць усе гэтыя сувязі, кажуць эксперты. 

Што рабіць

Відавочна, што прытрымлівацца класічных рэкамендацый па доглядзе за зубамі: чыстка зубоў два разы на дзень і штодзённае карыстанне зубной ніткай, а таксама жаванне жуйкі.

Каментары

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →