Здароўе22

Стаматолагі хацелі б, каб мы ведалі пра гэтыя рэчы

Зубная нітка — абавязкова, электрычная шчотка — не абавязкова, ды іншыя парады, якія зробяць вашы зубы больш здаровымі.

Фота: Pixabay

Многія адкладваюць візіты да стаматолага да таго часу, пакуль не з'явяцца відавочныя праблемы. Аднак гэта памылка, кажа выданню New York Times прадстаўніца Амерыканскай стаматалагічнай асацыяцыі Трыша Куорт-Сагайль.

«Многія людзі разглядаюць адсутнасць болю як паказчык таго, што ўсё ў парадку, але гэта не абавязкова так», — звяртае ўвагу доктар.

Напрыклад, падчас першых стадый парадантозу, які ёсць амаль у паловы дарослых людзей і які патэнцыйна можа прывесці да страты зубоў, часта «наогул няма ніякага болю».

Да таго ж запісвацца на экстранны прыём, калі вы ўжо церпіце боль, — гэта вельмі дрэнная ідэя. Як кажа Трыша, чамусьці гэта непазбежна здараецца «на выхадных або калі вы ў адпачынку за мяжой».

Вось яшчэ пяць рэчаў, пра якія стаматолагі хацелі б, каб мы ведалі:

Электрычная зубная шчотка — не больш эфектыўная за звычайную

Чысціце зубы 2 разы на дзень, дбайна, не менш за 2 хвіліны. Рабіце гэта па лініі дзяснаў пад вуглом 45 градусаў. Гэта ўсё, што вам трэба ведаць пра чыстку зубоў.

У вас можа быць як электрычная, так і звычайная шчотка.

Аднак калі вы занадта захоплена чысціце зубы, вам можа дапамагчы электрычная зубная шчотка з датчыкам ціску, які падкажа, што трэба зменшыць націсканне. Гэта важна, бо празмерная чыстка зубоў — адна з асноўных прычын памяншэння памераў дзяснаў, якое правакуе агаленне кораня зуба.

Зубная шчотка мусіць быць той цвёрдасці, якая падыходзіць менавіта вам. Універсальным варыянтам лічыцца сярэдняя ступень цвёрдасці, аднак тым, у каго праблемы з дзяснамі і эмаллю, больш падыдзе мяккае шчацінне, а тым, каму трэба пазбавіцца ад камянёў і налёту, — цвёрдае. Мяняць зубную шчотку варта кожныя 2-3 месяцы.

Пасты могуць быць лячэбныя і звычайныя. Калі вы змагаецеся з адчувальнасцю ці ў вас праблемы з дзяснамі, патрэбная лячэбная паста, якую параіць доктар. Ёсць перакананне, што фтор у складзе пасты — гэта шкодна, аднак таксама ёсць даследаванні, якія гэта абвяргаюць.

Карыстайцеся зубной ніткай

Як, верагодна, казаў кожны дантыст, якога вы калі-небудзь бачылі, варта штодня карыстацца зубной ніткай — бо шчотка не можа прыбраць рэшткі ежы паміж зубнымі прамежкамі. Чысціць зубы ніткай дастаткова раз на дзень перад сном. Рух ніткі робіцца толькі па восі зуба.

Калі вы закінеце гэтую звычку, а потым адновіце, можаце ўбачыць крыху крыві. «Гэта як пачаць займацца спортам, калі вы даўно не займаліся, і вашы мышцы баляць», — кажа Цьен Цзян, інструктар па палітыцы гігіены ротавай поласці і эпідэміялогіі ў Гарвардскай школе стаматалагічнай медыцыны. Але варта прайсці праз гэты пачатковы перыяд, бо пасля гэтая звычка забяспечыць вам здароўе зубоў.

Калі вашы дзясны краваточаць доўгі час — звярніцеся да стаматолага, бо так быць не павінна. Сімптом сведчыць пра неабходнасць дадатковага догляду або лячэння.

Здароўе ротавай поласці звязанае з агульным здароўем вашага цела

У большасці выпадкаў здароўе зубоў і агульнае здароўе чалавека лекары разглядаюць асобна. Аднак расце колькасць даследаванняў, якія паказваюць, як здароўе зубоў можа ўплываць на здароўе ўсяго цела.

Так, парадантоз можа быць спадарожным фактарам такіх захворванняў, як дыябет, некаторых відаў раку і сардэчна-сасудзістых захворванняў. Таму, калі ваша ротавая поласць у добрым стане, у вас меншая рызыка развіцця і іншых ускладненняў здароўя.

Адмоўцеся ад вугальных зубных паст

Расце папулярнасць зубных паст, што змяшчаюць парашкападобны актываваны вугаль. Яны пазіцыянуюцца як натуральны адбельвальнік зубоў.

Але даследаванне 2017 года, апублікаванае ў Часопісе Амерыканскай стаматалагічнай асацыяцыі, прыйшло да высновы, што, хоць вугальныя зубныя пасты могуць быць «моднымі», яны не маюць эфекту адбельвання. Замест гэтага даследчыкі выявілі, што шліфавальная здольнасць вугальнай зубной пасты можа выклікаць гіперадчувальнасць зубоў, а часціцы драўнянага вугалю могуць затрымацца ў дзяснавых кішэнях і выклікаць іх пашкоджанне і абескаляроўванне.

Так што лепш абраць звычайныя адбельвальныя пасты.

Не забывайце пра разумнае харчаванне 

Цвёрдыя ці хрумсткія прадукты, такія як яблыкі, сырая морква і сельдэрэй, дапамагаюць ачысціць зубы. Так што, калі пакінуць гэтыя прадукты на канец прыёму ежы, вы пачысціце зубы натуральным чынам.

Ёсць таксама шэраг напояў, якія пацямняюць зубы, — гэта чорная гарбата, кава і чырвонае віно. Пасля іх ужывання лепш паласкаць рот вадой.

Якія стравы і напоі найгоршыя для вашых зубоў? Расказваюць дактары

Калі лепш чысціць зубы — да сняданку ці пасля? Вось што кажа навука

Каментары2

  • Цікава
    24.02.2023
    Самае сьмешнае, што калі вы выйдзеце на сайт амэрыканскай " адміністрацыі па ежы і леках" вы пабачыце, што гэтая арганізацыя не давала сваё "дабро" на ужываньне фтору ні ў пастах, ні ў дантыстскіх офісах, а ён усюды ўжываецца.
  • Nie Cikava
    01.03.2023
    Cikava, heta tamu što ŭ Amerycy ftor dadajuć u systemu vodazabieśpiačeńnia. Jana va ŭsich prosta z-pad krana ciače z ftoram. Tamu va ŭsich zuby biełyja

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →