Свет

Прэм'ер Фінляндыі афіцыйна падала ў адстаўку пасля паразы на выбарах

Прэм'ер-міністр Фінляндыі Сана Марын падала прэзідэнту Саўле Нііністэ прашэнне аб адстаўцы ўрада. Цырымонія адбылася ў афіцыйнай рэзідэнцыі прэзідэнта Фінляндыі ў чацвер раніцай, паведамляе Yle.fi.

Сана Марын. Фота: Heinz-Peter Bader / AP

Адстаўка ўрада Марын звязана з правядзеннем у краіне парламенцкіх выбараў 2 красавіка, на якіх сацыял-дэмакраты занялі трэцяе месца.

«Паважаны прэзідэнт рэспублікі, з павагай прашу вас звольніць мяне і іншых членаў урадавага савета», — сказала Марын.

Прэзідэнт Нііністэ прыняў прашэнне аб адстаўцы. Урад Марын будзе працаваць у статусе часовага, пакуль партыі не сфарміруюць новы кабінет.

Петэры Орпа, старшыня Нацыянальнай кааліцыйнай партыі, якая выйграла выбары, на наступным тыдні пачне кансультацыі аб фармаванні ўрада.

Напярэдадні Марын заявіла, што ўвосень пакіне пасаду старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі.

Сана Марын узначаліла ўрад Фінляндыі ў снежні 2019 года ва ўзросце 34 гадоў, на той час яна была самая маладая прэм'ер у свеце.

Фінляндыя пачала будаваць сцяну на мяжы з Расіяй

Фінляндыя выглядае казачнай краінай: саўны, Лапландыя. Аднак пад гэтай маскай хаваецца ўзброеная да зубоў дзяржава

36-гадовая прэм'ерка Фінляндыі ўзарвала інтэрнэт міні-шортамі. Расказваем пра яе

Каментары

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу6

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна2

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

Сібірак 66 дзён дрэйфаваў у Ахоцкім моры на лодцы: схуднеў на 50 кілаграм, страціў брата і пляменніка, але выжыў4

КНДР падарвала дарогі, што вядуць у Паўднёвую Карэю5

Доктар расказаў, каму трэба зараз рабіць прышчэпку ад кавіду

Настаўнік замежных моў з Яраслаўля пераехаў у Беларусь і цяпер працуе ў беларускамоўным часопісе4

Жыхарка Баранавіч паказала сямейную рэліквію, якой больш за 170 гадоў ФОТЫ

У Чавусах паказалі, хто ўваходзіць у народнае апалчэнне ФОТАФАКТ18

Беларускі спявак, які хацеў «замуж за Бузаву», прысвяціў песню Лукашэнку і Пуціну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу6

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →