Нерухомасць22

Сучасныя лецішчы каля Мінска. Як выглядаюць і колькі каштуюць

10 класных варыянтаў у Мінскай вобласці.

З набліжэннем летняга сезона ўзрастае цікавасць беларусаў да набыцця лецішчаў. Пры гэтым большасць пакупнікоў цікавяць не зборна-шчытавыя домікі, у якіх адсутнічаюць выгоды (такія можна купіць танней за 43 тысячы рублёў, то-бок 15 тысяч даляраў), а паўнавартасныя катэджы, прыстасаваныя для пражывання ў цёплы сезон ці нават цэлы год. Кошт такіх прапаноў звычайна перавышае 57 тысяч рублёў (20 тысяч даляраў). Можна знайсці ў дачных таварыствах і сапраўдныя палацы, чый кошт лёгка «ляціць» за 287 тысяч рублёў (100 тысяч даляраў), піша kufar.by.

Садовае таварыства «Бярозка-68» знаходзіцца ў прэстыжным маладзечанскім кірунку. Ад МКАД — усяго 25 кіламетраў па асфальце. Вакол лес, багаты на грыбы і ягады. Ёсць нават грамадскі транспарт: ходзіць маршрутка і рэйсавыя аўтобусы.

Тут прадаецца дагледжаны дом, цалкам адрамантаваны і гатовы да пражывання. Ёсць кухня, сталовая, гасцёўня і спальня. Акрамя таго, ёсць камін і драўляны ганак з навесам. Разам з домам прадаецца двухпавярховая лазня.

Да мінусаў гэтага варыянта можна аднесці невялікі ўчастак (5,48 соткі), адсутнасць водаправода, а таксама пячное ацяпленне. Але гэтыя недахопы лёгка кампенсуюцца выгадным размяшчэннем, прывабнасцю доміка і ўмеранай цаной — усяго 86953 рублі (29990 даляраў).

У тым жа маладзечанскім кірунку, але за 35 кіламетраў ад МКАД знаходзіцца СТ «Тонус». Тут прадаецца вельмі маляўнічы каркасны дом 2020-га года пабудовы агульнай плошчай 91,6 м кв. Ён размешчаны на крайнім участку непасрэдна побач з лесам. Непадалёк — выток Бярэзіны і рака Уша.

Вада і электрычнасць праведзены ў дом. Каналізацыя мясцовая. Усталяваны бойлер. Пры гэтым у аб'яве сказана, што «ёсць магчымасць падключыцца да цэнтральнага водазабеспячэння для круглагадовага выкарыстання з індывідуальнай аплатай па лічыльніку».

На першым паверсе знаходзяцца адкрытая тэраса, кухня, санвузел і вялікая гасцёўня. На мансардным паверсе — вялікі жылы пакой з двума вокнамі. Участак невялікі — 5,16 соткі. Цана — 98580 рублёў (34000 даляраў ЗША).

Яшчэ адзін выдатны варыянт у кірунку Маладзечна — дом у садовым таварыстве «Гарызонт-82». Яго агульная плошча — 74,4 м кв., участак — 6,35 соткі. У гэтага СТ даволі ўдалае размяшчэнне: вакол лес, недалёка станцыя электрычкі «Пралеска».

Дом адрамантаваны. Акрамя невялікай кухні і гасцінай, ёсць дзве ізаляваныя спальні. У санвузле ўсталявана душавая кабіна і бойлер. На ўчастку пабудавана лазня і ёсць купель. Таксама ёсць гараж.

Гэты дом прадаецца за 101476 рублёў (34999 даляраў).

Не менш прэстыжным лічыцца мядзельскі кірунак. Тут, за 20 кіламетраў ад Мінска, у садовым таварыстве «Рамонак Саламарэчанскі» прадаецца лецішча агульнай плошчай 64,9 м кв. Участак — 4,17 соткі.

Гэта каркаснік 2017-га года пабудовы. На першым паверсе знаходзяцца кухня-гасцёўня, ізаляваная спальня і паасобны санвузел, у якім устаноўлена нават электрычная саўна. На другім паверсе — яшчэ адзін пакой.

Вада са свідравіны, ацяпленне на электрычнасці, каналізацыя мясцовая.

Цана гэтага лецішча — 101479 рублёў (35000 USD).

У аб'яве гэта лецішча, якое знаходзіцца ў СТ «Сувязіст» у Астрашыцкім сельсавеце, названа «наймілейшым». Акуратны, «пернікавы» домік на 35 м кв. робіць вельмі прыемнае ўражанне. Усярэдзіне ўсё зроблена таксама гранічна акуратна, з увагай да дэталяў. Дызайн памяшканняў выкананы ў стылі кантры з беларускай спецыфікай. На першым паверсе размешчаны прасторная кухня і гасцёўня з камінам. На другім — спальня. Акрамя таго, ёсць лазня з парыльняй на дровах і душавой кабінай. Роўны дагледжаны ўчастак плошчай 4,5 соткі. На ім пабудаваны гаспадарчы блок. Ацяпленне пячное, вада сезонная, каналізацыя мясцовая. Адлегласць да МКАД — усяго 22 кіламетры. Побач ёсць аўтобусны прыпынак. Цана гэтага варыянта — 115686 рублёў (39900 даляраў).

Зусім блізка да Мінска, за 12 кіламетраў ад МКАД, прадаецца ўтульнае лецішча агульнай плошчай 68 м кв. Яно знаходзіцца ў садовым таварыстве «Экран» у Ждановіцкім сельсавеце. Дом пабудаваны ў 2021-м годзе, як сказана ў аб'яве, «з сучасным і прадуманым рамонтам». Ён падыходзіць для круглагадовага пражывання.

Вада паступае з уласнай свідравіны, ёсць электрычнасць. Ацяпленне пячное, але падлогі з падагрэвам. Усе выгоды ў доме. Плошча ўчастка — 3,8 соткі.

Дзякуючы блізкасці да Мінска, СТ уваходзіць у зону «Яндэкс.Таксі» і «Е-дастаўкі».

Кошт гэтай прапановы — 155118 рублёў (53500 даляраў ЗША).

Вялікай папулярнасцю ў мінчан карыстаецца маскоўскі кірунак. Тут, за 21 кіламетр ад МКАД, у СТ «Надзея-Ардзі» (Забалоцкі сельсавет) прадаецца сучасная двухпавярховая дача агульнай плошчай 64 м кв.

Асабліва ў гэтай аб'яве, акрамя класнага дызайну экстэр'еру і інтэр'ера, прыцягваюць увагу камунікацыі. Вада падаецца са свідравіны, ацяпленне на электрычнасці, каналізацыя мясцовая. Аднак галоўнае — да ўчастка падведзены газ, нават праект падключэння да дома аплачаны, засталося толькі яго рэалізаваць.

У доме ёсць уся неабходная бытавая тэхніка.

Унутры кухня-гасцёўня, два жылыя пакоі, гардэробная, сумешчаны санвузел. На вялікім (5,48 соткі) і дагледжаным участку правільнай формы размешчана зона адпачынку з садовай мэбляй і барбекю, а таксама асобна стаіць гаспадарчы блок. На ўчастку растуць шматгадовыя пладовыя дрэвы: яблыні, груша, сліва, вішня, — а таксама дэкаратыўныя насаджэнні: вербы, канадская елка, туі.

Просяць за гэта лецішча 159467 рублёў (55000 даляраў).

Гарналыжныя курорты «Сілічы» і «Лагойск» — выдатныя месцы для адпачынку і правядзення вольнага часу. Напэўна, мець непадалёк ад іх уласнае жыллё вельмі крута. Садовае таварыства «Верагі» якраз знаходзіцца побач. Тут выстаўлены на продаж прыгожы дачны домік агульнай плошчай 48,6 м кв. Яшчэ адзін несумненны плюс — велізарны па дачных мерках участак плошчай 9 сотак. Ён знаходзіцца ў прыватнай уласнасці.

З камунікацый у аб'яве адзначаны вада са свідравіны і электрычнасць. Ёсць магчымасць падключыць і газ — труба праходзіць прама каля дома.

Кошт пытання — 173674 рублі (59900 даляраў ЗША).

СТ «Западгор'е» знаходзіцца ў Ждановіцкім сельсавеце. Да МКАД усяго 12 кіламетраў. Тут можна купіць выдатнае лецішча агульнай плошчай 65,7 м кв. Плюс участак 4 соткі.

Дом зусім новы, 2021-га года пабудовы, і такога ж сучаснага дызайну. Ён прызначаны для круглагадовага пражывання. На двух паверхах размясціліся кухня, тры пакоі і санвузел.

Падача вады ажыццяўляецца са свідравіны, ацяпленне электрычнае на аснове цеплавой помпы.

На ўчастку ёсць альтанка. Выкладзены новы газон.

Гаспадары хочуць за гэта лецішча 191360 рублёў (66000 даляраў).

Вось вельмі цікавая прапанова каля Ракава, СТ «Свіслач». Цана на гэта лецішча была зніжана! Гэта двухпавярховы дом з ацыліндраванага бярвення агульнай плошчай 76 м кв. Планіроўка складаецца з кухні-гасцёўні, ізаляванай спальні на першым паверсе і яшчэ аднаго пакоя на другім. Санвузел з усімі выгодамі ў доме. У кошт уваходзіць уся мэбля. Тут сезонная вада, за ацяпленне адказваюць электраканвектары. Участак (6,36 соткі) выраўнаваны, засеяны новым газонам, добраўпарадкавана зона барбекю. Таксама асобна стаіць гаспадарчы блок. Кошт гэтага лецішча — 185562 рублі (64000 даляраў).

Каментары2

  • Максим Дизайнер
    06.04.2023
    Ну. отлично!Молодцы беларусы. Дома на дома похожи. Во всех можно жить. И не видеть этот трэш из окна 80% минских муравейников. Есть бюджетные варианты. Еще чуть подождать и можно брать.
  • дочка Максима Дизайнера
    06.04.2023
    на рэльефе каторы у кірунку Маладзечна (за 101476) сімпатычны

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты8

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Усе навіны →
Усе навіны

Халезін паразважаў пра феномен лукашызму: Усе мы здзівімся, як імгненна забудуць пра Лукашэнку24

«З першага ж дня сын вяртаецца дадому пабіты». Беларуска змагаецца з булінгам у польскай школе36

Прэм'ер Славакіі пагражае спыніць пастаўкі электраэнергіі Украіне31

Паглядзелі «Гульню ў кальмара — 2». Ці ўдаўся працяг культавай гісторыі?3

Брытанскі блогер падключыў да вечнай спрэчкі пра беларускую згушчонку сваіх бацькоў. Іх выбар аднагалосны

Мінскага крымінальнага аўтарытэта падазраюць у забойстве 27-гадовай даўніны і педафіліі. І нават трошкі ў палітыцы2

Пайшла ў ліквідацыю вядомая будаўнічая кампанія2

У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы8

Сярэдняя тэмпература цела людзей зніжаецца10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты8

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Галоўнае
Усе навіны →