Грамадства

За сакавік па крымінальных палітычных справах асудзілі не менш за 62 чалавекі

Праваабаронцы «Вясны» ў сакавіку фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян паводле палітычных матываў. Агульная колькасць людзей, якія маглі быць рэпрэсаваны за мінулы месяц, складае прыблізна 162 чалавекі. Праваабаронцам вядома пра не менш як 62 асуджаных у крымінальным парадку грамадзян, з якіх 44 мужчыны, 18 — жанчын.

Працэс па справе «Вясны». Фота: sb.by

У адносінах да шасці чалавек вынесены абвінаваўчыя прыгаворы ў парадку завочнай вытворчасці (пяць чалавек па справе Каардынацыйнай рады і адзін чалавек па справе «Вясны»). Трэці месяц запар працягваецца тэндэнцыя сярод абласных судоў да ўзмацнення жорсткасці прысудаў, якія былі вынесены раённымі судамі. Магілёўскім і Віцебскім абласнымі судамі зменены пакаранні фігурантам дыфамацыйных спраў, асуджаных у канцы 2022 года, з «хатняй хіміі» на пазбаўленне волі.

Вярхоўны Суд змяніў прысуд Гродзенскага абласнога суда ад 17 кастрычніка 2022 года ў дачыненні да Мікалая Аўтуховіча ў частцы асуджэння паводле ч. 1 арт. 295-3 КК, Ірыны Гарачкінай у частцы асуджэння паводле ч. 1 арт. 405 КК — вырашана вызваліць іх ад прызначанага па названых артыкулах прысуду праз сканчэнне тэрмінаў даўніны.

Сумарна, па вядомых праваабаронцам фактах асуджэння, у сакавіку суды вынеслі:

  • 166 гадоў 5 месяцаў пазбаўлення волі ў дачыненні да 36 чалавек;
  • 55 гадоў 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатняя хімія») у дачыненні да 24 чалавек;
  • 3 месяцы арышту для аднаго чалавека;
  • 400 базавых велічынь на суму 488 400 рублёў у якасці дадатковага пакарання ў дачыненні да 12 чалавек, 11 з якіх асуджаны да пазбаўлення волі, адзін — да «хатняй хіміі»;
  • 5 гадоў пазбаўлення права займаць пасацы, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязацельстваў разам з пазбаўленнем волі ў якасці дадатковага пакарання ў дачыненні да аднаго чалавека;
  • прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму разам з пазбаўленнем волі і штрафам у дачыненні да аднаго чалавека.

Па вядомых праваабаронцам прысудах у сакавіку суды прымянялі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 58,1% выпадкаў крымінальнага асуджэння грамадзян, «хатнюю хімію» — у 38,7%, арышт — у 1,6%, штраф — у 1,6%.

Такім чынам, у сакавіку пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хатняй хіміі» і арыштам суды прымянялі ў 98,4% выпадкаў асуджэння фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў.

Каментары

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ2

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ2

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →