Свет1212

«Ні інтэрнэту, ні вагона-рэстарана». Беларусы дзеляцца ўражаннямі ад паездкі цягніком з Варшавы ў Вільню 

У канцы мінулага года запусцілі цягнік паміж Вільняй і Варшавай. Па гэтым маршруце ездзіць шмат беларусаў — часцей аўтобусамі, бо самалётам занадта дорага. Пра цягнік водгукі самыя розныя.

Станцыя Мацкава, дзе пасажыры перасаджваюцца з літоўскага цягніка ў польскі

«Планы папрацаваць коцяцца ў пекла»

Да нядаўняга часу трапіць з польскай сталіцы ў літоўскую ці наадварот можна было толькі аўтобусам ці авіярэйсам. У снежні, пасля 9-гадовага перапынку, быў адноўлены чыгуначны маршрут, які звязаў Кракаў, Варшаву, Беласток, Коўна і Вільню.

Расклад абяцае, што з Вільні ў Варшаву цягнік завязе за 9 гадзін. Аднак польская чыгунка не пунктуальная, затрымкі тлумачацца загружанасцю. 

Акрамя спазнення, пасажыраў чакаюць і іншыя неспадзяванкі.

«Ранкам прыязджаю я на вакзал. Там даведваюся, што з цягніком штосьці здарылася, таму замест яго паедзе іншы, але ён адыходзіць з іншага варшаўскага вакзала. Добра, што цягнік спецыяльна затрымалі, каб людзі маглі даехаць ад аднаго вакзала да другога», — апісвае ў сацсетках падарожжа з Варшавы ў Вільню Зміцер.

«У замененым цягніку, — расказвае ён далей, — ні разетак, ні інтэрнэту, ні вагона-рэстарана. Таму планы папрацаваць коцяцца ў пекла».

У Літве на станцыі Мацкава пасажыры перасаджваюцца з літоўскага цягніка на польскі (ці наадварот). Тлумачыцца тое розніцай шырыні каляі.

«Да мяжы неяк дабраліся, — працягвае Зміцер. — Далей перасадка ў літоўскі цягнік — ён ужо стаіць на тым жа пероне, таму хадзіць далёка не трэба. У гэтым цягніку ўжо і хуткі інтэрнэт, і разеткі, і кавы можна набыць. Але крэслы і дыстанцыя паміж імі — для тых, хто задаволіцца порцыямі ў літоўскіх ці беларускіх рэстарацыях. Ледзь улез, даехаў-такі…»

Адваротным шляхам Зміцер таксама застаўся незадаволены.

«З літоўскім цягніком нічога не змянілася, выпіў там кавы, з’еў буцік і еду. Але незадоўга да мяжы даведваюся, што ніякі цягнік з польскага боку нас не чакае, — адзначае ён. — Яго тупа няма.

Усіх, хто едзе да Варшавы, пакуюць у пабачыўшы віды аўтобус і вязуць да Беластока, дзе адбудзецца чарговая перасадка ўжо ў цягнік (спадзяюся).

Найбольш гэтым развіццём падзей усцешаныя сем’і з немаўлятамі, якія адмыслова выбіралі падарожжа цягніком. А ў мяне цяпер замест вай-фаю, разеткі і вагона-рэстарана — кіргізы, якія сядзяць побач і слухаюць расійскі шансон».

Аўтар паста жартаўліва адзначае, што для кіраўніцтва РКР (Польскай нацыянальнай чыгункі) «у пекле ёсць асобны кацёл».

«Польскія вагоны больш прасторныя, а літоўскія — больш сучасныя»

Іншая беларуска, якая цяпер жыве ў Варшаве, ездзіла гэтым рэйсам на гэтым тыдні. Усё прайшло без нараканняў.

«Так, у польскім вагоне няма вай-фаю, але пра гэта адразу папярэджвалася, пісалася, што ён толькі на літоўскім участку маршруту. Гэта мне ніяк не замінала працаваць, я прывыкла да такіх умоў прыстасоўвацца», — кажа дзяўчына.

Яе цягнікі прыйшлі без спазненняў.

Яна таксама заўважае, што польскія вагоны больш прасторныя за літоўскія, а літоўскія больш сучасныя.

«Дарога заняла 14 гадзін»

Свае ўражанні ад паездкі ў сацсетках апісала Юлія. Яна чакала, што паездка зойме 9 гадзінаў, як было заяўлена ў раскладзе, але выйшла іначай. Акрамя таго, дзяўчына разлічвала, што падчас доўгага падарожжа цягніком у ім будзе вагон-рэстаран.

«Нас перасадзілі з цягніка ў аўтобус на шляху ў Вільню яшчэ ў Польшчы, мы ехалі да перасадкі ў Літве на іншы цягнік 7 гадзін! У выніку ўся дарога заняла 14 гадзін, вагона-рэстарана ў польскім цягніку ў прынцыпе няма і на зваротным шляху мы бегалі па ежу ў Беластоку.

Я больш на гэтым цягніку «прамым» не паеду, лепш ужо на аўтобусе ці машыне».

«Калі камфорт і чысціня становяцца будзённасцю, то дробязі раздражняюць»

Месяцы два таму цягніком ездзіў Андрэй, яго паездка прайшла добра.

Ён кажа, што час ад часу карыстаецца паслугамі польскай і літоўскай чыгунак. Найперш яму імпануе, што вагоны сучасныя, ёсць інтэрнэт, што робіць паездку камфортнай.

«Беларусы абураюцца, хутчэй за ўсё, з-за таго, што ў польскай чыгунцы няма стабільнасці руху. Цягнікі нярэдка спазняюцца, і наогул не прыязджаюць. У Беларусі мы прывыклі, што ўсё «жэстачайшэ», — тлумачыць Андрэй.

Ён лічыць, што калі камфорт і чысціня становяцца будзённасцю, дробязі з нязручнасцю пачынаюць раздражняць.

«Хаця, — дадае ён, — у спазненнях цягнікоў ёсць плюсы. Памятаю, з-за затору на дарозе не паспяваў на цягнік, які, як высветлілася, таксама спазніўся, і я прыехаў за хвіліну да яго адпраўлення. Цягніка пасажыры на пероне чакалі лішнія 30 хвілін».

Правадніцы раілі браць падсілак на польскі адцінак дарогі

Першы рэйс з Вільні ў Варшаву апісваў літоўскі журналіст Арыюс Гаcанавас.

Паводле яго, дарогаю па Літве wi-fi быў дастатковы, каб праглядаць сацыяльныя сеткі, чытаць навіны і карыстацца электроннай поштай.

Прадавалі бутэрброды за 2,95 еўра, маленькія пончыкі па 2,30 еўра, а таксама шакаладныя батончыкі за 1,20 еўра, чай 1,40 еўра, кава 1,90 еўра, паўлітра вады — 1,15 еўра.

Журналіст напісаў, што правадніцы раілі пасажырам набываць падсілак, каб яго хапіла і на польскі адцінак дарогі.

Польскі цягнік спазніўся на станцыю Мацкава на 5 хвілін. Пасажыры чакалі яго не выходзячы з вагонаў.

У вагонах польскага цягніка не ўсе разеткі і лямпачкі працавалі. Не было дзе купіць вады і ежы.

У Варшаву цягнік прыехаў са спазненнем на 40 хвілін. У Кракаве яно расцягнулася на гадзіны.

Цана білета з Вільні да Варшавы — 25 еўра (77 рублёў), а да Кракава — 30 еўра (93 рублі). Для дзяцей да 12 гадоў — зніжкі. За ровар давядзецца даплаціць 10 еўра (31 рубель), а за жывёлу — 5 еўра (15 рублёў).

Чыгункай з Варшавы да Вільні — 393 кіламетры. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • ром
    09.04.2023
    хаха неужто ехау той ВайТЫшник з зп 18 тыс далл,?? пантарезы млин
    едь на Беларусь - там тябе рабяты пакатають на палцы разинавай))

    с единственным соглашусь - так с пунктуальностью!
  • Гіта
    09.04.2023
    да слёз, раней так ВАВ прыкрывалі ўсе касякі: "Зато няма вайны!". Цяпер , відаць, трэба не хацець лепшага, бо зноў вайна і рэпрэсіі.
  • Вася
    09.04.2023
    Беларус без нытья - не беларус

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →